«Майстар і Маргарыта» (раней «Воланд») — расійскі фэнтэзійны драматычны фільм рэжысёра Міхаіла Локшына паводле аднайменнага рамана Міхаіла Булгакава. Галоўныя ролі выконваюць Аўгуст Дыль, Яўген Цыганоў, Юлія Снігір, Клас Банг, Юрый Калакольнікаў, Аляксей Розін і Паліна Аўг. Вытворчасцю карціны займаліся кампаніі «Марс Медыя Энтэртэйнмент», «Амедыя» і «Профіт» пры ўдзеле Фонду кіно.
Прэм’ера фільма адбылася 25 студзеня 2024 года.
Сюжэт
Дзеянне фільма развіваецца ў футурыстычнай Маскве 1930-х гадоў. Вядомы пісьменнік на ўзлёце сваёй кар’еры раптам трапляе ў цэнтр літаратурнага скандалу. Спектакль паводле п’есы аўтара здымаюць з рэпертуару, калегі дэманстратыўна пазбягаюць сустрэчы з ім, за лічаныя дні ён ператвараецца ў ізгоя. Неўзабаве пасля гэтага ён знаёміцца з Маргарытай, якая становіцца яго каханай і музай. Натхнёны яе каханнем і падтрымкай, пісьменнік бярэцца за новы раман, дзе персанажы — гэта людзі з яго асяроддзя, а галоўны герой — загадкавы Воланд, правобразам якога становіцца замежнік, з якім ён нядаўна пазнаёміўся. Пісьменнік сыходзіць з галавой у свет свайго рамана і паступова перастае заўважаць, як выдумка і рэальнасць сплятаюцца ў агульнае.
У ролях
Зноскі