Версія, якая захоўваецца ў Луўры, была напісана паміж 1483—86 гг. ці нават раней. Яна на 8 см вышэйшая за лонданскую версію. Першае згадванне пра гэту карціну адносіцца ў 1625 годзе, тады яна знаходзілася ў французскай каралеўскай калекцыі[1].
Практычна ідэнтычная першай лонданская карціна напісана пазней, але да 1508 года. Лічыцца, што над некаторымі яе часткамі працавалі браты дэ Прэдзі (de Predis). Яна пісалася для капэлы ў царквы Сан Франчэска Грандэ ў Мілане. Царква прадала яе хутчэй за ўсё ў 1781 годзе (дакладна раней за 1785 год) мастаку Гэвіну Гамільтану, які і прывёз яе ў Англію. Пасля знаходжання ў некалькіх зборах «Мадонна ў скалах» была набыта Нацыянальнай галерэяй у 1880 годзе[1]. У чэрвені 2005 года пры дапамозе інфрачырвонага даследавання была выяўлена карціна, зверху якой напісана «Мадонна ў скалах». Меркавана там была намалявана ўкленчаная жанчына, якая ў адной руцэ трымала дзіця, а іншую выцягнула. Некаторыя даследчыкі лічаць, што першапачаткова Леанарда планаваў напісаць пакланенне немаўлю Ісусу[2]. Рэнтгенаўскае і інфрачырвонае даследаванні выявілі таксама шмат іншых аўтарскіх паправак да карціны.
Кампазіцыя і стыль
На карціне намалявана ўкленчаная Дзева Марыя, якая па-апякунску паклала руку на галаву Іаана Хрысціцеля. Справа ангел прытрымлівае немаўля Ісуса, які падняў руку ў жэсце блаславення. Уся сцэна напоўнена пяшчотай і спакоем, што вельмі кантрастуе з пейзажным фонам, які адлюстроўвае стромыя скалы. Гэты фон і даў назву ўсёй карціне «Мадонна ў скалах». Кампазіцыя твора пабудавана ў выглядзе піраміды. Леанарда перадае глыбіню прасторы не толькі з дапамогай геаметрыі, але і пасродкам распрацаванага ім прыёму сфумата, калі абрысы прадметаў памякчаюцца для акцэнтавання паветранай смугі, якая абвалаквае іх[3].
У культуры
Карціна згадваецца ў кнізе Дэна Браўна «Код да Вінчы», дзе аўтар сцвярджае, што нібы на версіі, выстаўленай у Луўры, не Ісус багаслаўляе Іаана Хрысціцеля, а наадварот — ангел падтрымлівае Іаана, а Марыя абдымае Ісуса, які ўшаноўвае Іаана Хрысціцеля. Прадстаўнікі Луўра назвалі гэту версію «нацягнутай», а літаратурны эфект, выкліканы кнігай «Код да Вінчы», — пародыяй на гісторыю мастацтваў[4].
Таксама карціна згадваецца ў фантастычным апавяданні 1957 года Пола Андэрсана «Святло». Амерыканскія астранаўты, упершыню высадзіўшыся на Месяц, выяўляюць сляды чаравік, падбітых цвікамі. Ідучы па іх, адзін з астранаўтаў трапляе у кратар, напоўнены смугой блакітнаватага адцення. На скале, звернутай да Зямлі, астранаўт знаходзіць высечаную выяву крыжа. Уражаны, ён успамінае карціну «Мадонна ў скалах» з Лонданскай Нацыянальнай галерэі, з такім жа «святлом, якое ніколі не ззяла на Зямлі — халодным, бледным, неперадавальна мяккім...» і разумее, што нехта быў на Месяцы да яго.
Зноскі
↑ абMartin Davies. Catalogue of the Earlier Italian Schools. — London: National Gallery Catalogues,, 1961. — ISBN 0901791296.