Люксембург (фр.: Luxembourg, валон.: Lussimbork, люкс.: Lëtzebuerg, нідэрл.: Luxemburg) — адна з дзесяці правінцый Бельгіі і адна з пяці валонскіх правінцый. Мяжуе з правінцыяй Льеж, правінцыяй Намюр, Францыяй і дзяржавай Люксембург. Сталіца — Арлон. Па плошчы Люксембург з’яўляецца найбуйнейшай правінцыяй Бельгіі, але пры гэтым гэта самая маланаселеная вобласць у шчыльна населенай краіне. Складаецца з 44 муніцыпалітэтаў. Да 1839 года тэрыторыя Вялікага герцагства Люксембург. Жыхары правінцыі ў асноўным з’яўляюцца франкамоўным насельніцтвам, у прымежных з Люксембургам раёнах пражывае меншасць, якая размаўляе на люксембургскай мове.
Гісторыя
Першапачаткова—тэрыторыя Вялікага герцагства Люксембург. Падчас Бельгійскай рэвалюцыі франкамоўнае насельніцтва Люксембурга, незадаволенае палітыкай караля Аб'яднаных Нідэрландаў Вілема I, адначасова вялікага герцага люксембургскага, далучылася да паўстанцаў і ўзяло пад кантроль большую частку тэрыторыі вялікага герцагства.
На канферэнцыі Вялікіх дзяржаў 15 лістапада 1831 года было прынята рашэнне, што асноўная, франкамоўная частка Вялікага герцагства пераходзіць Бельгіі, а горад Люксембург і навакольныя тэрыторыі павінны застацца за Вілемам I і ўвайсці ў Германскі саюз. Вілем I адмовіўся падпісаць такую дамову, і супрацьстаянне працягвалася яшчэ некалькі гадоў. Нідэрландскі кароль быў вымушаны пайсці на ўступкі і падпісаць дагавор у 1839 годзе.
Асноўныя даныя
Плошча: 4443 кв.км
Самы высокі пункт: Барак-дэ-Фрэцюр (Baraque de Fraiture), 651 метра над узроўнем мора