У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем
Людовік VIII.
Людовік VIII Леў |
---|
Louis VIII le Lion |
Людовік VIII Леў |
|
|
|
Каранацыя |
6 жніўня 1223, Рэймскі сабор, Рэймс, Францыя |
Папярэднік |
Філіп II Аўгуст |
Пераемнік |
Людовік IX Святы |
|
Папярэднік |
Іаан Беззямельны |
Пераемнік |
Генрых III |
|
Папярэднік |
Філіп II Аўгуст |
Пераемнік |
Людовік IX Святы |
|
Нараджэнне |
5 верасня 1187
|
Смерць |
8 лістапада 1226[1][2] (39 гадоў)
|
Месца пахавання |
|
Род |
Капетынгі |
Бацька |
Філіп II Аўгуст[3] |
Маці |
Ізабела дэ Эно[3] |
Жонка |
Бланка Кастыльская[3][4] |
Дзеці |
Людовік IX[3], Роберт I д’Артуа, Альфонс дэ Пуацье, Святая Ізабэла Французская[d], Карл I Анжуйскі[3], Жан Трыстан[d], Philippe de France[d][5], Philippe de France[d][5] і Philippe de France[d][5] |
Веравызнанне |
хрысціянства |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Людовік VIII, па мянушцы Леў (фр.: Louis VIII le Lion, 5 верасня 1187 — 8 лістапада 1226) — французскі кароль (1223—1226), сын Філіпа II Аўгуста; першы з Капетынгаў ўступіў на пасаду па праву спадчыны, а не абрання.
Быўшы яшчэ спадчыннікам прастола, Людовік жадаў авалодаць Англіяй, у гэтым памкненні яго падтрымліваў бацька. У 1216 годзе па запрашэнні васалаў Іаана Беззямельнага Людовік прыняў англійскую карону і высадзіўся ў Кенце. Большая частка Англіі падпарадкавалася яму, але па смерці Іаана з-за прыцягнення сваіх людзей з Францыі ў якасці саветнікаў пачалася рэакцыя супраць французаў; Людовік адмовіўся ад кароны, прызнаў каранацыю несапраўднай і вярнуўся ў Францыю ў 1217 годзе і заключыў з Англіяй перамір’е.
Палкі і набожны Людовік набыў удзячнасць Папы паходам супраць ератыкаў (катары, ці альбігойцы) на паўднёвы ўсход Францыі. Амары дэ Манфор, спадчыннік Сімона дэ Манфора, не мог захаваць за сабой графства Тулузскага і саступіў Людовіку ўсе правы на гэту зямлю (1224). Яго паход на поўдзень быў адзначыўся шэрагам бліскучых перамог. «Дзеля выратавання каталіцкай веры» ён узяў Авіньён, дзе было шмат ератыкаў, і быў ужо недалёка ад Тулузы, калі захварэў і вырашыў пакінуць Лангедок. Памёр на шляху, у Аверні.
Дзеці
сыны: Філіп, Людовік IX, Роберт I д’Артуа, Філіп (Дагаберт), Жан, Альфонс, Філіп, Эцьен, Карл I Анжуйскі
дочкі: тры дочкі, памерлі ў маленстве; Святы Ізабела Французская (сышла ў манастыр)
Зноскі
Літаратура
- Гарро Альбер; Людовик Святой и его королевство. — Санкт-Петербург: Евразия, 2002. — С. 40-41. — (clio personalis). — 2000 экз. — ISBN 5-8071-0036-0
Людовік VIII Леў — продкі |
---|
|
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|