Людміла Мікалаеўна Сінельнікава |
Дата нараджэння |
24 ліпеня 1950(1950-07-24) (74 гады) |
Месца нараджэння |
|
Адукацыя |
|
Прафесія |
балерына |
Тэатр |
|
Член у |
|
Узнагароды |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Сінельнікава.
Людміла Мікалаеўна Сінельнікава (нар. 24 ліпеня 1950, г. Варонеж, Расія) — беларуская артыстка балета. Заслужаная артыстка Беларусі (1979).
Біяграфія
У 1968 годзе скончыла Варонежскае харэаграфічнае вучылішча.
Працавала ў тэатрах оперы і балета Варонежа (руск.) (бел. і Казані (руск.) (бел..
У 1972—1982 — салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1973 года.
Творчасць
Яе творчая індывідуальнасць найбольш яскрава выявілася ў партыях лірычнага плана.
На беларускай сцэне стварыла запамінальныя, выразныя вобразы Папялушкі («Папялушка[ru]» С. Пракоф’ева), Марыі («Бахчысарайскі фантан[ru]» Б. Асаф’ева), Евы («Стварэнне свету» А. Пятрова), Адэты — Адыліі («Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага), Раймонды («Раймонда[ru]» А. Глазунова), Жызэлі («Жызэль[ru]» А. Адана), Лізы («Ліза і Кален[ru]» Ф. Герольда), Радысачкі («Чыпаліна[ru]» К. Хачатурана), выконвала таксама Мазурку і Прэлюд у балеце «Шапеніяна[ru]» на музыку Ф. Шапена і інш.
Лаўрэат Міжнароднага конкурсу артыстаў балета (руск.) (бел. ў Варне (1970, Балгарыя).
Зноскі
Літаратура