Люблінецкі павет[1] (польск.: Powiat lubliniecki) — павет у Польшчы, уваходзіць у склад Сілезскага ваяводства. Цэнтр павета — горад Люблінец. Павет утвораны ў выніку адміністрацыйнай рэформы ў 1999 годзе. Займае плошчу 822,25 км². Насельніцтва павета складае 76,9 тыс. чалавек.