Лукаш Сапега (польск.: Lukasz Sapieha; каля 1552 — 1626) — заможны шляхціц Кіеўшчыны часоў Рэчы Паспалітай.
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Сапег герба Ліс. Адносна паходжання Лукаша некаторы час панавалі дыскусіі. Адны разглядалі яго як сына Фёдара (Фрыдрыха) ці Паўла Сапег і адпаведна ўнука Івана Сямёнавіча Сапегі. Зрэшты, грунтоўныя даследаванні даказалі, што Лукаш быў сынам Міхаіла Іванавіча Сапегі і унукам Івана Багданавіча Сапегі (ваяводы віцебскага).
Меў нязначную кар’еру, больш увагі надаваў развіццю ўласных маёнткаў. Паміж 1594 і 1597 гадамі ажаніўся з Соф’яй, дачкой на той час памерлага Філона Кміты. У 1596 годзе становіцца дваранінам гаспадарскім. Лукаш Сапега дапамог жонцы падзяліць родавую спадчыну з яе сястрой Багданой, жонкай князя Юрыя Друцкага-Горскага, пасля смерці іх брата Лазара (што адбылося ў 1594 годзе). Як следства, жонцы дасталася чарнабыльская воласць. Пасля атрымаў тытул графа, аднак абставіны гэтага невядомыя. З пачатку 1600-х гадоў падпісваўся як граф на Чарнобылі. Таксама быў уладальнікам Тоўстага Лісу.
У 1613 годзе жонка Сапегі атрымала ў спадчыну астатняе ад сястры, бо ў той час яна была аўдавелай і не мела дзяцей. Гэта была Вяледніцкая воласць (укр.) (бел. і маёнткі Замыславычы, Ракытнэ, Антоніў, Макалевічы, Вэпрын (Сапега перайменаваў яго ў Лукашыў).
Невядома пры якіх абставінах звярнуўся да каталіцтва. У далейшым быў заснавальнікам касцёлаў, у тым ліку разам з жонкай заснаваў дамініканскі манастыр у Чарнобылі. У 1623 годзе прадаў Ракытнэ роду Гойскіх. У 1624 годзе памірае жонка Сапегі, а ў 1625 годзе — адзіны сын Самойла. Пасля гэтага адпісаў Замыславычы езуітам Вінніцы, а астатнюю маёмасць завяшчаў сваяку Льву Сапегу. Памёр Лукаш Сапега ў 1626 годзе.
Зноскі
Літаратура
- Boniecki A. Poczet rodów w Welkiem Księstwie Litewskiem w XV i XVI wieku. — Warszawa, 1883. — S. 132
- Літвін Г. З народу руського. Шляхта Київщини, Волині та Брацлавщини (1569—1648) / Пер. з польськ. Лесі Лисенко. -К.: ДУХ І ЛІТЕРА, 2016. — С. 372—373
- Łukasz Sapieha h. Lis(недаступная спасылка)
Спасылкі
Лукаш Сапега — продкі |
---|
|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|