У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Гарэлік.
Леў Давыдавіч Гарэлік (16 лютага 1929, Бабруйск — 11 красавіка 1996, Мінск) — беларускі скрыпач і педагог. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1963). Народны артыст Беларускай ССР (1980), дацэнт кафедры струнных смычковых інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі[1].
Біяграфія
Нарадзіўся 16 лютага 1929 года ў Бабруйску. Бацька, Давыд Гарэлік, быў фурманам, маці Мар’яся (Марыя) — хатняй гаспадыняй. У сям’і было сямёра дзяцей. Лёва займаўся ў музычнай школе Бабруйска, але, заўважыўшы поспехі, бацькі паказалі сына загадчыку кафедры скрыпкі Маскоўскай кансерваторыі, прафесару А. І. Ямпольскаму (руск.) (бел..
У 1945 годзе скончыў Цэнтральную музычную школу пры Маскоўскай кансерваторыі імя П. І. Чайкоўскага (руск.) (бел., па прычыне хваробы вярнуўся ў Беларусь, дзе паступіў у Беларускую кансерваторыю[1] і паралельна працаваў артыстам Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра БССР[1].
У 1952 годзе скончыў Беларускую кансерваторыю (вучань А. Л. Бяссмертнага і А. Н. Амітона).
З 1956 года — канцэртмайстар аркестра Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР[1].
З 1952 года выкладаў у Сярэдняй спецыяльнай музычнай школе пры кансерваторыі[1], у 1960—1977 гадах — у Мінскім музычным вучылішчы[1], а з 1981 — у Беларускай кансерваторыі.
Выступаў у ГДР, ЧССР, Аўстрыі[1].
Памёр 11 красавіка 1996 года ў Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках.
Творчасць
Гады актыўнага канцэртавання Льва Гарэліка адзначаны сапраўдным узлётам беларускай скрыпічнай музыкі[1]. Праявіў сябе як тонкі, удумлівы інтэрпрэтатар[1]. Выконваў творы Анатоля Багатырова, Рыгора Пукста, Пятра Падкавырава, Генрыха Вагнера, Эдзі Тырманд, Яўгена Глебава, Дзмітрыя Смольскага, Рыгора Суруса, Кіма Цесакова, Андрэя Мдзівані, Галіны Гарэлавай, Валерыя Карэтнікава, Ніны Усцінавай і многіх іншых. Стаў першым з скрыпачоў, хто звярнуўся да твораў Міхала Ельскага.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з Горелик Лев Давидович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 162. — 737 с.
Спасылкі