Ледакол — судна, якое пракладвае шлях іншым суднам у льдах замярзаючых басейнаў і служыць для падтрымання навігацыі. Ламае лёд масай свайго корпуса пры напаўзанні нахіленай насавой часткай на край крыгі. Ахова корпуса ад бакавога сціскання забяспечваецца яго спецыяльнай формай і павышанай трываласцю, засцярога вінтоў і стырнавых агрэгатаў — вялікай асадкай.
Ледаколы бываюць марскія, у тым ліку лінейныя (для далёкіх пераходаў у арктычных морах, даўжыня да 150 м, водазмяшчэнне 23500 тон), азёрныя і рачныя. Найбольш магутныя сучасныя ледаколы — атамныя ледаколы.