У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Башкіраў.
Леанід Андрэевіч Башкіраў (24 снежня 1930, Рыльск, Курская вобласць, РСФСР — 12 лютага 2020) — вучоны ў галіне фізічнай хіміі, доктар хімічных навук (1973), прафесар (1987).
Біяграфія
Скончыў Варонежскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Неарганічная хімія», 1954; аспірантура, 1959).
Працаваў у Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН БССР (з 1959, у 1970—1985 гадах — загадчык лабараторыі), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (1985—2018, факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, кафедра фізічнай і калоіднай хіміі, прафесар, у 1985—1995 гадах — загадчык кафедры).
Навуковая дзейнасць
Навуковыя інтарэсы: даследаванне крышталічнай структуры магнітных, электрычных уласцівасцей, інфрачырвоных спектраў цвёрдых раствораў на аснове ферытаў стронцыю са структурай магнетаплюмбіту, у якіх праведзена частковае гетэравалентнае замяшчэнне іонаў стронцыю іонамі лантану і іонаў жалеза іонамі пераходных металаў; уплыў дыямагнітнага разбаўлення іонамі індыю, скандыю, ітрыю, іонаў кобальту, кабальцітаў, рэдказямельных элементаў са структурай пераўскіту на іх магнітную ўспрымальнасць, спінавы пераход, пераход паўправаднік-метал, сэнсарныя ўласцівасці.
Узнагароды
Ганаровыя граматы Акадэміі навук БССР (1979), Камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (2000), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001), нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2005), медалі «За доблесную працу» (1970), «За працоўныя заслугі» (2010) і інш.
Бібліяграфія
- Фазовые равновесия и кинетика обменных реакций в тройных системах Me’O — MeO — Fe2O3 : автореферат диссертации … доктора химических наук : 02.00.01 / Башкиров Леонид Андреевич. — Минск, 1972.
- Механизм и кинетика образования ферритов / Л. А. Башкиров, В. В. Паньков; АН БССР, Ин-т физики твердого тела и полупроводников. — Минск : Наука и техника, 1988. — 261,[1] с. : ил.; 22 см. — ISBN 5-343-00230-7 (В пер.)
Крыніцы
Літаратура
- Башкиров Леонид Андреевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 221.
- Башкі́раў Леанід Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 364. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Башкіраў Леанід Андрэевіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 98.