Лаўрэ́нцьеўскі ле́тапіс — летапісны звод, помнік старажытнарускага летапісання. Захаваўся ў адзіным спісе, перапісаным на пергаменце ў 1377 манахам Лаўрэнціем, ад яго імя летапіс і атрымаў назву, ва ўладзімірскім Раждзественскім манастыры для суздальскага князя Дзмітрыя Канстанцінавіча.
У складзе ЛЛ — Аповесць мінулых гадоў (найбольш поўны тэкст[1]) (даведзена да 1116) і летапісныя артыкулы, даведзеныя да 1305. Летапіс змяшчае спісы твораў Уладзіміра Манамаха, уключаныя ў артыкул 1096. Першапачаткова летапісам апісваліся падзеі Русі, затым, на працягу XII ст., асноўнай тэмай летапісных артыкулаў становіцца жыццё Уладзіміра на Клязьме. Некаторыя перыяды (898 - 922, 1263 - 1283, 1288 - 1294) не асветленыя летапісам. З пачатку XIII ст. вялікая ўвага нададзена Растоўскаму княству.
↑Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. С. 32.