Лашкевічы

Лашкевічы

Ляліва
Tendite in astra viri

(наперад да зорак)

Краіна паходжання Рэч Паспалітая
Прызнаныя ў Рэч Паспалітая

Расійская Імперыя

Першы з роду Іван Лашка
Адгалінаванне роду Магілёўскія і Чарнігаўскія галіны

Лашкевічы — шляхецкі род беларускага паходжання. Бярэ пачатак ад Івана Лашкі, які ў 1563 годзе быў нададзены правамі на зямлю вялікім князём літоўскім і каралём польскім Жыгімонтам II Аўгустам. Украінская галіна паводле дакументаў, вядзе свой род ад беларускага выхадца Іллі Лашкевіча, які перасяліўся ў Старадуб з Рэчыцкага павета ў 1679 годзе. Або ад казака Старадубскага палка Ціхана (Цішка) Гаўрылавіча, па мянушцы Лашко[1].

Род занесены ў VI частку Дваранскай радаслоўнай кнігі Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі[2], а таксама у Спіс дваранскіх родаў Магілёўскай губерні[3].

Апісанне герба

Харугва з гербам Ляліва

Лашкевічы з’яўляюцца прадстаўнікамі герба Ляліва.

У блакітным полі знаходзіцца залатая шасцігранная зорка, пад якой — месяц рагамі ўверх, зроблены з таго ж металу. На шчыце размешчаны дваранскі каранаваны шлем. Нашлемнік: паўлінавыя пёры, на якіх відаць зорку з месяцам. Намёт на шчыце блакітны, падкладзены золатам. Герб роду Лашкевічаў унесены ў 7 частку Агульнага гербоўніка дваранскіх родаў Расійскай імперыі на старонцы 161.

Зноскі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!