Кісло́ты — адзін з асноўных класаў хімічных злучэнняў. Атрымаў сваю назву з-за кіслага смаку большасці кіслот, такіх як азотная ці серная. Па дэфініцыі Г. Льюіса, кіслата — гэта электраліт (рэчыва, якое ўдзельнічае ў рэакцыях з пераходам электрона), які аддае электрон у рэакцыі з асновай (рэчывам, якое прымае электрон). У тэорыі Брэнстэда-Лоўры, кіслата — рэчыва, якое аддае пратон (аснова — рэчыва, якое прымае пратон). Паводле тэорыі электралітычнай дысацыяцыі, кіслата — гэта электраліт, пры электралітычнай дысацыяцыі якога з катыёнаў утвараюцца толькі катыёны вадароду.
Хімічныя ўласцівасці
- Рэакцыі з асновамі (рэакцыя нейтралізацыі)
- HCl + KOH → KCl + H2O
- 2HCl + Zn → ZnCl2 + H2↑
- 2HCl + Na2CO3 → Н2O + CO2 + 2NaCl
Гэтыя рэакцыі ідуць пры адной з наступных умоў:
1) Мацнейшая кіслата выцісняе соль слабейшай.
2) Калі ў выніку рэакцыі ўтвараецца нерастваральны асадак ці выдзяляецца газ.
Напрыклад — H2SO4 + BaCl2 → BaSO4↓ + 2HCl↑
- HCl + CaO → CaCl2 + H2↑
Гл. таксама
Літаратура
Спасылкі