Кім Ён А (кар. 김연아, 金姸兒, паводле Канцэвіча — Кім Ёна, сустракаюцца варыянты Кім Ю На і Юна Кім; нар. 5 верасня 1990 года, Пучхон, Рэспубліка Карэя) — паўднёвакарэйская фігурыстка, якая выступала у адзіночным катанні. Алімпійская чэмпіёнка (2010), сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 года, двухразовая чэмпіёнка свету (2009, 2013), чэмпіёнка чатырох кантынентаў (2009), трохразовая пераможца фіналаў Гран-пры, чэмпіёнка свету сярод юніёраў (2006) і шасціразовая чэмпіёнка Рэспублікі Карэя (2002—2005, 2013, 2014).
Першая прадстаўніца Рэспублікі Карэя, якая дабілася поспехаў у фігурным катанні на міжнароднай арэне, а таксама першая фігурыстка, якая валодала ўсімі найвышэйшымі тытуламі: яна выйграла залаты медаль Алімпійскіх гульняў (2010), чэмпіянат свету, чэмпіянат чатырох кантынентаў і фінал Гран-пры. Фігурыстка біла сусветныя рэкорды 11 разоў, 8 з якіх яна сама ж і ўстанавіла.Перайсці да раздзела «Рэкорды і дасягненні» У знак прызнання яе выдатных дасягненняў розныя СМІ па ўсім свеце часта называюць яе «Каралева Ён А» (англ.: Queen Yuna). У цяперашні час самая прывілеяваная спартсменка і медыя-фігура ў Рэспубліцы Карэя.
На ўсіх спаборніцтвах у сваёй кар'еры яна заўсёды аказвалася на пастаменце пашаны.
Зноскі