З XVIII стагоддзя Крышана падзяляла гістарычны лёс Трансільваніі і таму часцяком разглядаецца як яе складовая частка. У больш ранні час гэтыя паняцці падзялялі. У 1571 годзе трансільванскі князь Янаш II Жыгімонт Заполья адмовіўся ад правоў на венгерскі сталец у абмен на прызнанне яго кіраўніком Трансільваніі і Парцыума — вобласці, у склад якой, акрамя Крышаны, увайшлі Марамурэш і Банат.