Крыста Мак-Оліф

Крыста Мак-Оліф
Christa McAuliffe
26.9.1985
26.9.1985
Краіна: Сцяг ЗША ЗША
Імя пры нараджэнні: Шэран Крыста Корыган
Спецыяльнасць: астранаўт, настаўніца
Экспедыцыі: STS-51-L
Дата нараджэння: 2 верасня 1948(1948-09-02)[1][2][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 28 студзеня 1986(1986-01-28)[1][2][…] (37 гадоў)
Месца смерці:
Узнагароды:
Касмічны медаль пашаны Кангрэса
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шэран Крыста Корыган Мак-Оліф (англ.: Sharon Christa McAuliffe; 2 верасня 1948, Бостан, штат Масачусетс, ЗША — 28 студзеня 1986, мыс Канаверал, штат Фларыда) — амерыканская жанчына-астранаўт і настаўніца. Была ў складзе экіпажа з 7 астранаўтаў шатла «Чэленджэр», загінула пры яго старце 28 студзеня 1986.

Адукацыя

У 1970 годзе Крысці скончыла Флэмінгемскі дзяржаўны каледж ў Бостане і атрымала ступень бакалаўра мастацтваў (гісторыя). У 1978 годзе яна скончыла Bowie State University ў Мэрылендзе і атрымала ступень магістра мастацтваў (арганізацыя навучальнага працэсу).

Праца і сям’я

З 1970 па 1978 гады працавала настаўнікам гісторыі і англійскай мовы ў сярэдніх школах у гарадах Морнінгсайд, а пазней Лэнхэм штата Мэрыленд. Пасля атрымання ступені магістра з 1978 працавала настаўнікам гісторыі, англійскай мовы і біялогіі ў сярэдніх школах г. Канкорд ў штаце Нью-Гэмпшыр. Была замужам за Стывенам Мак-Оліфам. У іх было двое дзяцей: Скот і Кэралін.

Зноскі

  1. а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. а б Christa McAuliffe // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!