Кракатаў (індан.: Krakatau) — дзеючы вулкан у Інданезіі, размешчаны на Малайскім архіпелагу ў Зондскім праліве, паміж астравамі Ява і Суматра.
Плошча астравоў 10,5 км². Вышыня гэтага вулкана 813 м. Да вывяржэння 1883 года вулкан быў значна вышэй і ўяўляў сабой адзін вялікі востраў. Аднак наймагутнейшае вывяржэнне 1883 года разбурыла востраў і вулкан.
Гл. таксама
Спасылкі