Кома (італ.: Provincia di Como, ламб.: Pruvincia de Com) — правінцыя ў Італіі, у паўночнай частцы вобласці Ламбардыя. Уваходзіць у еўрарэгіён Insubrica і ў гістарычны рэгіён Insubria.
На поўначы правінцыя мяжуе са швейцарскімі кантонамі Тычына і Граўбюндэн, на ўсходзе — з італьянскімі правінцыямі Сондрыа і Лека, правінцыяй Монца-э-Брыянца на поўдні і правінцыяй Варэзэ на захадзе. Сталіцай з’яўляецца горад Кома. Іншыя буйныя населеныя пункты з насельніцтвам больш за 10 тысяч жыхароў — гэта Канту, Эрба, Мар’яна-Каменсэ і Альджатэ-Камаска. Таксама да правінцыі адносіцца і швейцарскі анклаў Кампіёнэ-д’Італія кантона Тычына.
Межы правінцыі раней былі шырэйшыя і да 1927 года ў яе ўваходзіла таксама паўночная частка правінцыі Варэзэ (зменена ў 1927 годзе ўказам № 1) і практычна ўся тэрыторыя правінцыі Лека, якая была выдзелена ў асобную адміністрацыйную адзінку Указам № 250 ад 6 сакавіка 1992 года прэзідэнта Італіі.