Карціна апавядае біяграфіюКаспара Хаўзера — рэальнага падлетка, які невядома адкуль з’явіўся ў Нюрнбергу ў 1828 годзе і праз пяць гадоў быў забіты пры нявысветленых абставінах.
Журы Канскага кінафестывалю 1975 года прысудзіла фільму Гран-пры. На амерыканскія экраны ён выйшаў пад назвай «Загадка Каспара Хаўзера» (англ.: The Enigma of Kaspar Hauser). У жніўні 2002 года «Anchor Bay Entertainment» выпусціла «Загадку Каспара Хаўзера» з каментарамі рэжысёра на DVD.