Кварцыт — метамарфічная горная парода, якая складаецца галоўным чынам з кварца. Дужы і трывалы кварцавы пясчанік з крамяністым цэментам, белы, шэры, або чырванаваты[1], вельмі цяжкі для апрацоўкі.
Жалезісты кварцыт (джэспіліт). Ужываюць для выраба дынаса і як флюс (у металургіі); кіслотатрывалы матэрыял, будаўнічы (у тым ліку дэкаратыўны) камень. Ужываецца ў відзе шчэбня ў будаўніцтве, для пакрыцця падлог, дабавак да бетону.
↑Hamilton et al 1976. Metamorphic Rocks - Quartzite(англ.). Сайт: «Rocks Rock!» (rocks-rock.com). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2012. Праверана 4 жніўня 2011.