Каталонскі міжнародны ўніверсітэт (ісп.: Universidad Internacional de Cataluña) — іспанская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Барселона ў аўтаномнай супольнасці Каталонія.
Ідэалогія ўстановы заснавана на хрысціянскім гуманізме. ВНУ прапануе душпастырскую апеку праз Службу капеланства, якая даручана Прэлатуры Opus Dei.
Структура
- Факультэт сацыяльных і эканамічных навук
- Факультэт навук аб камунікацыях
- Факультэт права
- Факультэт адукацыі
- Факультэт гуманітарных навук
- Факультэт медыцыны і навук аб здароўі
- Факультэт аданталогіі
- Факультэт архітэктуры
Зноскі
Спасылкі
| |
---|
Фота, відэа і аўдыё | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
|