Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Дэмбрава)

Каталіцкі храм
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы
53°38′06″ пн. ш. 24°28′28″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцызм
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Шчучынскі дэканат
Архітэктурны стыль барока
Першае згадванне 1674 г.
Дата пабудовы XVIII ст.
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы — мураваны каталіцкі храм у аграгарадку Дэмбрава Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці, помнік архітэктуры барока.

Гісторыя

Касцёл пабудаваны ў XVIII стагоддзі на месцы храма 1674 года.

Архітэктура

Размешчаны ў цэнтры вёскі. Помнік архітэктуры барока. Вырашаны прамавугольным у плане пад двухсхільным дахам аб’ёмам, да якога далучана прамавугольная апсіда з бакавымі нізкімі сакрысціямі. Над трохвугольным франтонам фасада ўзведзена двух’ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая драўляная званічка. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і шырокімі лапаткамі ў прасценках. Уваход аформлены парталам з глыбокай прамавугольнай нішай і двухсхільным пакрыццём[1].

Вакол касцёла захавалася бутавая агароджа з брамай.

Зноскі

  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2019. Праверана 9 кастрычніка 2019.

Літаратура

  • Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!