Кастусь Жмінько |
Асабістыя звесткі |
Дата нараджэння |
17 лютага 1941(1941-02-17) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
13 красавіка 2015(2015-04-13) (74 гады) |
Месца смерці |
|
Пахаванне |
|
Грамадзянства |
|
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць |
Род дзейнасці |
мастак, паэт |
Мова твораў |
беларуская |
Грамадская дзейнасць |
Член у |
|
Прэміі |
|
Кастусь (Канстанцін Фёдаравіч) Жмінько (17 лютага 1941, в. Пугачова, Брэсцкі раён — 13 красавіка 2015, Брэст) — беларускі паэт, мастак.
Біяграфія
Нарадзіўся ў рабоча-сялянскай сям’і. Скончыў у Брэсце СШ № 4. Працаваў на будоўлях электрамантажнікам. Служыў электрыкам-падводнікам у ВМФ СССР. Пасля службы працаваў мастаком кінатэатраў горада, мытнікам[1].
Вучыўся на факультэце мовы і літаратуры Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна, які скончыў у 1967. Накіраваны на службу ў праваахоўчыя органы. У ліст. 1994 у званні палкоўніка з пасады начальніка аддзела абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў выйшаў на пенсію[1].
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2008 года[1].
Памёр 13 красавіка 2015 года ў Брэсце. Пахаваны на могілках каля Камяніцы-Журавецкай Брэсцкага раёна[1].
Творчасць
Паасобныя творы друкаваліся ў перыёдыцы з 1970-х, а таксама ў калектыўных зборніках «Берасцейскія карані» (1993), «Дзядзінец» (1999, зборнік паэзіі Брэстчыны), «Верш на Свабоду» (2002), «3 прыродаю зліўшыся душою» (2002), «Белавежская пушча ў духоўнай і культурнай спадчыне беларусаў» (2003). Аўтар кніг паэзіі «Між вамі» (1999), «Кастусь казаў» (2008), «Наканаваны неспакой» (2008), «Час палыноў і ранетаў» (Брэст, 2011)[1].
У вольным часе маляваў пейзажы.
Узнагароды
Узнагароджаны ганаровымі граматамі, шэрагам медалёў, імя занесена ў «Кнігу гонару» МУС БССР.
Лаўрэат мядовай літаратурнай прэміі ад Міколы Папекі (вядро мёду) за зборнікі паэзіі «Кастусь казаў» і «Наканаваны неспакой»[1].
Зноскі