Карычневыя глебы — тып глеб, што ўтвараюцца ў горных раёнах пад покрывам сухіх вечназялёных лясоў і хмызнякоў ва ўмовах папераменна-вільготнага субтрапічнага клімату. Маюць карычневую афарбоўку, якая ўнізе паступова святлее. Пашыраныя ў Паўднёвай Еўропе, Азіі, Закаўказзі, Паўночнай Афрыцы, Амерыцы.
Уласцівасці
Магутнасць гумусавага гарызонта 30-40 см.
Характарызуюцца непрамыўным тыпам воднага рэжыму, значным агліненнем (на 30-60 см), насычанасцю кальцыем, нейтральнай рэакцыяй.
Выкарыстоўваюцца пад пасевы збожжавых, сады.
Класіфікацыя
Асноўныя падтыпы:
- вышчалачаныя
- тыповыя
- карычневыя карбанатныя
Зноскі
Літаратура