Карл III Тоўсты (ням. Karl der Dicke, фр. Charles le Gros, 13 чэрвеня839 — 13 студзеня888) — кароль Усходне-Франкскага каралеўства ў 876—887 (да 882 года кароль алеманаў і Рэцыі), кароль Заходне-Франкскага каралеўства ў 884—887, кароль Італіі ў 879—887, кароль Латарынгіі (Карл II) у 882—887, франкскі імператар у 881—887 гадах. Малодшы з трох сыноў Людовіка Нямецкага, караля Усходне-Франкскага каралеўства, і Эмы Баварскай з роду Вельфаў. З 862 года быў жанаты з Рыхардай, дачкой графа Эрхангера, прадстаўніка дома Алахолфінгераў.