У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Крошынскі.
Канстанцін Фёдаравіч Крошынскі (? — пасля 1513) — акольнічы і скарбнік смаленскі[6].
Біяграфія
З роду Крошынскіх герба «Ліхтар»[6], сын князя Фёдара. Падчас вайны 1487-1494 гадоў вотчыны Крошынскіх на ўсходзе Смаленскай зямлі заняты маскоўскімі войскамі. У 1503 годзе князь Канстанцін атрымаў ад вялікага князя Аляксандра маёнткі Дубна ў Гарадзенскім павеце, да часу вяртання смаленскіх маёнткаў ад маскоўцаў[6]. Наданне князю Канстанціну ў 1506, 1509, 1512 гадах пацвярджаў вялікі князь Жыгімонт Стары, а ў 1531 годзе ўдаве князя Ганне, якая запісала Дубна па сваёй смерці каралеве Боне[7].
У шлюбе з Ганнай, дачкой смаленскага акольнічага Івана Кошкі, меў трох дачок.
Зноскі
Літаратура