Калабарацыянізм (фр.: collabaration — супрацоўніцтва) — усвядомленае, добраахвотнае і наўмыснае супрацоўніцтва з ворагам, у яго інтарэсах і ў шкоду сваёй дзяржаве[1]. У крымінальным заканадаўстве пераважнай большасці дзяржаў калабарацыянізм кваліфікуецца як злачынства супраць сваёй дзяржавы, звычайна трактуецца як дзяржаўная здрада. У некаторых краінах калабарацыянізм таксама прыраўняны ды разнавіднасці экстрэмізму, а асобы, якія ажыццявілі такую дзейнасць у як частку дзейнасці па дзяржаўным перавароце і знаходзіліся ва ўладзе працяглы час, падвяргаюцца вышэйшай меры пакарання або люстрацыі.
Да сучаснага калабарацыянізму звычайна адносяць новыя сілавыя структуры Ірака, сфармаваныя акупацыйнай адміністрацыяй міжнароднай кааліцыі на чале з ЗША, якія дзейнічалі ў гады Іракскай вайны 2003—2011 гадоў.
Калабарацыяністы падчас Другой сусветнай вайны
Асобы, палітычныя партыі, грамадскія рухі і арганізацыі на часова акупіраваных тэрыторыях падчас Другой сусветнай вайны, якія супрацоўнічалі з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі ў справе т. зв. будаўніцтва «Новай Еўропы». Да ліку калабарацыяністаў належалі А. Ф. Петэн, П. Лаваль (Францыя), В. Квіслінг, К. Гамсун (Нарвегія), А. Уласаў (Расія), Р. Астроўскі (Беларусь) і інш.
Савецкі ваенна-гістарычны слоўнік тлумачыць калабарацыю як здраду сваёй радзіме і пераход на шлях супрацоўніцтва з ворагам[2].
Беларускія калабарацыяністы ставілі мэтай стварэнне беларускага войска (Беларускі корпус самааховы, Беларуская краёвая абарона) і беларускай нацыянальнай дзяржавы пад пратэктаратам Германіі (Беларуская самапомач, Беларуская рада даверу). Становішча на франтах, разгортванне антынацысцкай барацьбы на акупаваных тэрыторыях вымушалі акупантаў пашыраць сацыяльную базу калабарацыі. У снежні 1943 года створана Беларуская цэнтральная рада, якая фактычна спыніла дзейнасць у чэрвені 1944 года.
Крыніцы
Літаратура