Кабачо́к — аднагадовая травяністая расліна роду гарбуз сямейства гарбузовыя; разнавіднасць гарбуза звычайнага. Агароднінная, кармавая, алейная (алей з насення) культура на ўсіх кантынентах. Радзіма кабачкоў — Мексіка.
Аднадомная расліна куставой формы. Сцябло даўжынёй 60—90 см. Лісце буйное, 5-лопасцевае. Кветкі аднаполыя, адзіночныя, жоўтыя. Плод — падоўжаная, цыліндрычная, белая ці зялёная гарбузіна; у маладым узросце — каштоўны дыетычны прадукт. Мае цукар (да 2,8 %), сухое рэчыва (4-8 %), вітаміны (35-40 мг%) і іншае. Сарты: Грыбаўскія 37, Італьянскія, Даўгаплодныя, Белыя 13.
Зноскі
Літаратура