У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Сідаровіч.
Зыгмунт Сідаровіч (польск.: Zygmunt Sidorowicz; 1846, Львоў — 1881, Вена) — польскі мастак, пейзажыст, пісаў таксама партрэты.
Пасля сканчэння політэхнічных штудыяў у Львове выехаў на навучанне ў Венскую акадэмію, дзе займаўся ў 1864—1867 гадах. Вярнуўшыся ва Львоў, зарганізаваў сваю выставу. У 1873 годзе выехаў навучацца ў Мюнхен. Уваходзіў у кола такіх маляроў, як Юзаф Брант, Аляксандр Коціс, У. Брахоцкі. У 1878 годзе выехаў у Вену.
Вядомы перш за ўсё маляваннем сціплых пейзажаў, што адлюстроўвалі занядбаны стан польскай вёскі ў розны час дню.