Назва «Заходняя Прусія» азначае захад гістарычнай прыбалтыйскай вобласці Прусія, а не узніклага ў 1701 аднайменнага каралеўства са сталіцай у Берліне (зямлі былога курфюрства Брандэнбург, якія сталі цэнтрам прускай дзяржавы Гогенцолернаў, знаходзяцца заходней Заходняй Прусіі). На працягу XIX стагоддзя з ходам тэрытарыяльнай экспансіі каралеўства Прусія на захад такая назва стала яшчэ больш умоўнай. Такі ж сэнс (адносна прыбалтыйскай тэрыторыі) мае і назва Усходняя Прусія (былое герцагства).
У 1939 годзе пасля ўключэння вольнага горада Данцыга ў склад Трэцяга рэйха была ўтворана рэйхсгау Данцыг-Заходняя Прусія.