За́мак Кумамота(яп.: 熊本城кумомото-дзё:) — старажытны замак раўніннага тыпу ў горадзе Кумамота, прэфектура Кумамота (раней — правінцыя Хіго), Японія.
Таксама вядомы пад назвай «замак гінкга» (яп.: 銀杏城) ці «замак крумкача» (яп.: 烏城).
Першапачаткова на тэрыторыі будучага замка знаходзіўся невялікі форт, пабудаваны ў перыяд паміж 1469 і 1487 гадамі.
На працягу больш за сямі гадоў (з 1601 па 1607 год) форт быў перабудаваны і пашыраны па загадзе даймёКато Кіёмаса. Пры пабудове Като выкарыстоўваў ведаў, атрыманыя падчас вайны з Карэяй — замак атачылі крапасной сцяной, агульнай даўжынёй 13 км, у межах замка для патрэб гарнізона былі выкапаны 120 студняў з пітнай вадой, пасаджаны арэхавыя дрэвы.[1]
Праз 50 гадоў замак перайшоў у валоданне кіраўнікам правінцыі Хіго — клану Хасакава.
Пасля рэстаўрацыі Мэйдзі ў 1874 годзе замак перастаў выкарыстоўвацца. У 1877 годзе падчас сацумскага паўстання пасля пяцідзесяцідзённай аблогі замак быў захоплены, частка замка згарэла, захаваўся толькі каменны падмурак і вежа Уто.
У 1960 годзе замак быў адрэстаўраваны, галоўная вежа замка была адноўлена з выкарыстаннем жалезабетону. Плошча адрэстаўраванага замка нашмат меншая за першапачатковую, але нават цяпер складае 760 тыс. м².[2]
У наш час замак выкарыстоўваецца як музей.
Экспанатамі з'яўляюцца адзенне, зброя і самурайскія даспехі.