Залман Эпштэйн |
---|
іўр.: זלמן אפשטיין |
Асабістыя звесткі |
Дата нараджэння |
16 верасня 1860(1860-09-16)[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
21 лістапада 1936(1936-11-21)[1] (76 гадоў) |
Месца смерці |
|
Пахаванне |
|
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць |
Род дзейнасці |
пісьменнік |
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Эпштэйн.
Залман Эпштэйн (16 верасня 1860, Любань, Мінскай губерні — 21 лістапада 1936, Рамат-Ган) — публіцыст, сіянісцкі дзеяч, эсэіст. З’яўляўся адным з бацькоў «яўрэйскай рамантыкі», якая заняла бачнае месца ў яўрэйскай белетрыстыцы 80-х гадоў. Брат Іцхака Эпштэйна.
Біяграфія
Нарадзіўся ў мястэчку Любань у сям’і яўрэйскага вучонага і выкладчыка іўрыту Нохема Эпштэйна і Фейгі-Бейлы Шапіра. Атрымаў традыцыйную яўрэйскую рэлігійную адукацыю. Вучыўся ў ешыве ў Валожыне. У 1876 годзе разам з бацькамі пераехаў у Адэсу, дзе стаў адным з першых членаў тайнага таварыства Ахад-Ха-Ама «Бней-Мошэ». У 1890—1900 гадах быў сакратаром Адэскай ячэйкі «Хавевей Цыён». Адначасова з гэтым Эпштэйн вёў уласную справу — цагляны завод.
Публікаваўся пачынаючы з 1881 года, першы артыкул з’явіўся ў «Ха-Меліцы». Пісаў пад псеўданімамі «Шломо Ха-Элкоши» і «Бен Аззай». Аўтар артыкулаў на іўрыце пра Л. М. Талстога («Бен-Амі», 1887) і І. С. Тургенева («Ха-Зман», 1904). На іўрыце друкаваўся ў часопісах «Бен-Амі», «Ха-Зман», «Ха-Шилоах», «Ха-Цефіра».
У 1904 годзе пераехаў у Санкт-Пецярбург, дзе заняў пасаду галоўнага бухгалтара чайнай кампаніі {{нп3|Вульф Янкелевіч Высоцкі|К. В. Высоцкага|ru|Высоцкий, Вульф Янкелевич}}. Рэдагаваў газету «Дер тог». Да 25-годдзя літаратурнай дзейнасці Эпштэйна выйшаў зборнік выбраных яго артыкулаў і малюнкаў (СПб., 1905). Быў актывістам у галіне яўрэйскай адукацыі і адраджэння іўрыту. Дзякуючы намаганням Эпштэйна ў горадзе Калінкавічы з 1911 года на працягу двух гадоў працавалі школа і дзіцячы сад з выкладаннем на іўрыце. У 1913 годзе прымаў удзел у працы 11-га Сіянісцкага кангрэса, які праходзіў у Вене.
У гады рэвалюцыі ў Расіі адзіны сын Эпштэйна Ісаак быў расстраляны ЧК па абвінавачванні ў датычнасці да контррэвалюцыйнай арганізацыі. У 1925 годзе Залман Эпштэйн з дачкой Сарай здолеў пакінуць Савецкую Расію і прыбыць у Эрэц-Ісраэль. Жыў у Тэль-Авіве і Рамат-Гане, супрацоўнічаў у газеце «Га-Арэц». Па ініцыятыве Бяліка (руск.) (бел. Эпштэйн напісаў манаграфію пра М.-Л. Ліліенблюмf (руск.) (бел., якая выйшла асобным выданнем.
Залман Эпштэйн памёр у лістападзе 1936 года. Ён пахаваны на старых могілках Тэль-Авіва. Праз год пасля яго смерці Таварыства «Онег Шабат» выдала зборнік яго артыкулаў, напісаных за гады жыцця ў Палестыне.
Крыніцы
Спасылкі
Літаратура
- Давид Тидхар. Залман Эпштейн (Шломо Ха-Элкоши) // Энциклопедия первопроходцев и строителей Израиля = אנציקלופדיה לחלוצי הישוב ובוניו. — 1947. — Т. 2. — С. 799—800.
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|