Жаўтабрухі полаз, жаўтабрух (Dolichophis caspius) — змяя сямейства вужовых.
Апісанне
Даўжыня да 2,5 м. Верхні бок цела усіх адценняў аліўкавага колеру, без узору. Бруха жоўтае, палевае, зрэдку чырванаватае. Вакол вачэй звычайна жоўтая пляма.
Пашырэнне
Пашыраны ў Паўднёвай Еўропе, у Пярэдняй і Малой Азіі. Жыве ў адкрытых стэпах, паўпустынях, куставых зарасніках і інш. Корміцца дробнымі млекакормячымі, паўзунамі, птушкамі, насякомымі.
Асаблівасці біялогіі
Адкладвае 6—16 яек.
Агрэсіўны від, нападае нават на чалавека. Укус дарослага полаза балючы і кроватачывы, але не небяспечны.
Літаратура
Спасылкі