У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рашфор.
Жан Рашфор (фр.: Jean Rochefort; 29 красавіка1930, Парыж, Францыя — 9 кастрычніка2017) — французскіакцёр. Рашфор вучыўся ў Гарадской кансерваторыі Нанта, у Драматычным цэнтры і ў Вышэйшай нацыянальнай кансерваторыі драматычнага мастацтва. У 1949 годзе ён з’явіўся на парыжскай тэатральнай сцэне, у прыватнасці ў Нацыянальным папулярным тэатры. Рашфор таксама працаваў на тэлебачанні, а яго кінадэбют адбыўся ў 1958 годзе. Рашфор здымаўся пераважна ў камедыях. У 1977 годзе атрымаў прэмію Сезар за галоўную ролю ў фільме «Краб-барабаншчык».