Жамойты (па-літоўску žemaičiai — "жэмайты", па-польску żmudzini — "жмудзіны"[1], саманазва — žemaitē) — этнічная группа сучасных літоўцаў у Заходняй Літве, жыхары гістарычнай вобласціЖамойць.
Асноўнае веравызнанне на сёння — каталіцтва, на паўднёвым-захадзе ёсць таксама лютэране. Прыкладная колькасць — каля 500 тыс. чалавек.
Жамойты і аўкштойты
Традыцыйна мяркуецца, што назвы дзвюх групаў літоўскага народа "жамойты" і "аўкштойты"(ад якіх назвы рэгіёнаў "Жамойць" і "Аўкштойць") звязаныя з літоўскім žemas "нізкі" і aukštas "высокі". Найбольш прынята меркаваць, што звязана гэта з нізінамі і вышнявінамі цячэння Нёмана і яго найбуйнейшага прытоку Віліі (літ. Nemunas "Нямунас", Neris "Нярыс")[2].
Разуменне раннелітоўскай прасторы як утворанай з Жамойці і Аўкштойці было ўласціва ўжо князю Вітаўту. У лісце да імператара Сігізмунда Люксембургскага ад 11 сакавіка 1420 г. Вітаўт пісаў:
"...жамойцкая зямля (terra Samaytarum) - нашае ўспадкаванне і нашая вотчына з законнага спадкаемства прадзядоў і дзядоў, якую і цяпер маем ва ўласнасці, якая цяпер ёсць і заўсёды адно і тое ж з літоўскай зямлёй (unum et idem cumterra Lythwanie), бо ёсць адна гаворка і тыя ж жыхары (unum ydeoma et uni homines). Але дзеля таго што жамойцкая зямля знаходзіцца ніжэй (inferior) за літоўскую зямлю, таму і называецца Жамойць (Szomoyth), бо так па-літоўску называецца ніжэйшая зямля. А жамойты Літву называюць Аўкштойцю (Auxstote), інакш кажучы, калі глядзець ад жамойтаў, вышэйшай (superior) зямлёй".[3]
Паводле даследчыка літоўскай міфалогіі Норберта Велюса, "сфармавацца такому разуменню, якое замацавалася і ў саміх этнонімах, відаць, дапамог і арыентаваны геаграфічна старабалцкі міфічны светапогляд, паводле якога заходняя канцавіна краіны разумелася як "ніжэйшая" (размешчаная ніжэй), а ўсходняя — як "вышэйшая"[4].
Цяжка вызначыць, якой даўніны сягае такое размеркаванне на "вышыннікаў" і "нізіннікаў". З геаграфічна-міфалагічных паралеляў у свеце звяртаюць увагу на падзел дадынастычнага Егіпта на царствы "Ніжняга Егіпта" і "Верхняга Егіпта", якія названыя так таксама паводле размяшчэння датычна цячэння ракі Ніл. Верхні і Ніжні Егіпет, дапокуль не аб'ядналіся, мелі розных багіняў-апякунак (у выглядзе птушкі сцярвятніка і ў выглядзе змяі кобры, адпаведна), розныя сімвалы дзяржавы (у Верхняга — лотус і трыснёг, у Ніжняга — папірус ды пчала), галаўныя ўборы правіцеляў рознага колеру і формы. Сакралізацыя такога падзелу тэрыторыі на дзве паловы сягае раннечалавечых дваістых сістэмаў светаўспрымання[5].
Археалагічныя звесткі паказваюць, што тэрыторыя сучаснай Жамойці ў I—IV стст. (разам з землямі, дзе пазней сфарміруюцца балцкія плямёны зямгалаў, селаў і латгалаў) належала да аднаго арэала — культуры курганоў з каменнымі вянцамі (I—V стст.). Для гэтай археалагічнай культуры характэрны абрад трупапакладання і розная арыентацыя мужчынскіх (галавой на паўночны-захад) і жаночых пахаванняў (на паўднёвы-усход), і гэта сведчыць аб этнічным адзінстве жыхароў той тэрыторыі на той час[7].
Археолаг Адолфас Таўтавічус лічыў жамойтаў аўтахтонамі Жамойці — выхадцамі з Тэльшаўскага ўзвышша[8]. Археолаг Рэгіна Валкайце-Кулікаўскене лічыла, што продкі жамойтаў былі выхадцамі з заходняй часткі даліны ракі Дубісы, якія змяшаліся з мясцовым насельніцтвам[8].
У V ст. курганны абрад пахавання знікае і замяняецца паўсюль грунтовымі пахаваннямі з трупапалажэннем, а насельніцтва культуры курганоў з каменнымі вянцамі распадаецца на плямёны жамойтаў, зямгалаў, латгалаў і селаў[9].
Выразным адрозненнем пахавальнага абрада на тэрыторыі жамойтаў аж да сярэдзіны XIII ст. было заўсёды трупапакладанне, а не спальванне, як гэта стала характэрна з V ст. для культуры ўсходнелітоўскіх курганоў[14]. У IX—XI ст. як рэдкае выключэнне на грунтавых могільніках у Жамойці з’яўляецца трупаспаленне. З XII ст. трупаспаленні практыкуюцца часцей, але пераважна на ўскраінах арэала жамойтаў[15]. Сучасныя літоўскія даследчыкі (А. Лухтанас, Р. Волкайтэ-Кулікаўскене, У. Жулкус) таксама адзначаць стракатасць арэала Жамойці і сучаснай Цэнтральнай Літвы (Аўкштайтыі) у XІ—XІІ ст. у археалагічных адносінах у параўнанні з культурай усходнелітоўскіх курганоў і могільнікамі куршаў[16].
Такая рыса абрадавасці як пахаванне разам з нябожчыкамі коней (звычайна няспаленых конскіх галоў, капытоў і скураў), што практыкавалася ў X—XII стст. у Жамойці, прыйшла з усходу — з тэрыторыі культуры грунтавых могільнікаў з трупаспаленнем у сучаснай цэнтральнай Літве (Аўкштойці), на якую ў сваю чаргу паўплывалі гэтыя традыцыі культуры ўсходнелітоўскіх курганоў і прусаў. Аднак гэтая рыса мае рэдкі, нерэгулярны характар, больш сціплая па колькасці коней (як правіла — аднаго) і распаўсюджаная толькі на паўднёва-заходняй частцы Жамойці[17]. У той жа час для культуры ўсходнелітоўскіх курганоў з X па пачатак XIII ст. характэрныя пахаванні ў курганах разам з нябожчыкам (трупаспаленне) яго коней (трупапалажэнне ці радзей трупаспаленне), колькасць якіх магла дасягаць 18—20 галоў[18].
З пачаткам XIII ст. на Віленшчыне замест культуры ўсходнелітоўскіх курганоў прыходзяць грунтовыя пахаванні (помнікі пачатку XIII—XIV стст.), але захоўваюцца абрад трупаспалення і (зрэдку) пахаванні з конямі[19]. Пераход да грунтовых могільнікаў на Віленшчыне мог быць звязаны з уплывам жамойтаў, хоць разглядаюцца і іншыя версіі[19].
Даўнейшая культура і гаспадарка
Жамойты жылі пераважна на паселішчах у драўляных хатах, займаючыся земляробствам, жывёлагадоўляй і рамяством (ганчарства; ліццё жалеза, бронзы, срэбра; ткацтва і інш.). З VII—VIII стст. пачынаюць будавацца ўмацаваныя паселішчы (драўляныя гарадзішчы), дзе засяроджваліся рамесная вытворчасць і племянная знаць[20].
Тыпам арганізацыі грамадства быў родаплемянны лад, а сацыяльная структура была прадстаўлена трыма-чатырма праслойкамі — знаццю, дружыннікамі знаці, свабоднымі абшчыннікамі і рабамі[21].
Рэлігіяй былі родавыя культы (язычніцтва). Была распаўсюджана традыцыя шанавання святых камянёў (валуноў) з выемкамі круглай формы ці ў выглядзе адціскаў ног ці іншых абрысаў[21].
У IX—XII стст. вырошчвалі жыта, пшаніцу, ячмень, авёс, гарох, рэпу, лён, каноплі. Асноўнымі сельскагаспадарчымі прыладамі былі саха, рало, матыка, серп і каса.
У багатых жаночых пахаваннях часам выяўляюцца круглыя шапачкі, зробленыя з тоўстых нітак, якія поўнасцю пакрываліся нанізанымі бронзавымі колцамі, спіралькамі і падвескамі. Краі шапачак упрыгожваліся падвескамі ў выглядзе кляновага насення. На думку Таўтавічуса, такія жаночыя галаўныя ўборы IX—XII стст. можна лічыць выключнай прыкметай жанчын жамойтаў[22].
У літоўскай гістарыяграфіі
Літоўскі гісторык Эдвардас Гудавічус лічыць старажытных жамойтаў племем літоўцаў. Ён сцвярджае, што літоўскі этнас узнік прыблізна ў VI—VII стст., калі адбылося разгалінаванне ўсходніх балтаў на літоўцаў і латгалаў і адпаведна разгалінаванне літоўскай і латышскай моў з аднаго кораня. Месцам сфармавання ў тыя часы літоўцаў, на думку даследчыка, была тэрыторыя паміж сярэднім цячэннем Нёмана, рэчкамі Нярыс (Вілія) і Мяркіс (Мерач), адкуль яны пашыраліся на поўнач (да земгалаў і селаў) і на захад.
Гудавічус лічыць, што жамойты сфармаваліся ў выніку асіміляцыі літоўскімі перасяленцамі (на заходнім кірунку міграцыі) часткі куршаў і іншых заходнябалцкіх плямён. У выніку, на яго думку, шляхам разрастання літоўскага этнаса адбылося разгалінаванне родаплемянной структуры літоўцаў у канцы I тысячагоддзя н.э. найменш на два племені: усходніх літоўцаў (менаваных уласна літоўцамі), якія размяшчаліся ў тым ліку на землях Нальшчаны і Дзяволтвы, і літоўцаў-жамойтаў (на паўднёвых землях сучаснага літоўскага этнаграфічнага рэгіёна Жамойць).
Гудавічус прызнае цяжкім вызначыць, ці былі жыхары сучаснай цэнтральнай Літвы (зямля Упіта і Нярыс) асобным літоўскім племем альбо часткай усходніх літоўцаў[23]. Таксама, на яго думку, па ўсёй Літве ў канцы XII — пачатку XIII ст. (у тым ліку праз заключэнне шлюбаў) перавагу атрымала група «старэйшых» князёў, якім падначальваліся іншыя князі (у тым ліку з Жамойці). Гэта прывяло да стварэння палітычнай канфедэрацыі літоўскіх зямель, але сувязі ў той канфедэрацыі не былі вельмі моцныя: старэйшыя князі не кантралявалі ўнутранага жыцця іншых зямель і ўзаемных дачыненняў «ніжэйшых» уладароў[24].
Як адзначае літоўскі даследчык Пятрас Кальніс, пытанне, ці існавалі жамойты як асобная этнічная супольнасць у перыяд фармавання балцкіх плямён (з VI—VII стст.), пакуль што з’яўляецца дыскусійным сярод літоўскіх даследчыкаў (археолагаў, філолагаў, этнографаў)[25]. У пачатку XXI ст. пераважным становіцца погляд, што жамойты існавалі як адно з балцкіх плямён да часу ўзнікнення літоўскай дзяржавы (Вялікага Княства Літоўскага)[25]. Гэты погляд прыняты амаль усімі літоўскімі археолагамі і падтрыманы ўсё большай колькасцю гісторыкаў і некаторых філолагаў[25].
Сам Пятрас Кальніс мяркуе, што жамойты існавалі як асобная этнічная супольнасць у перыяд балцкіх плямён, але зараз не існуе ніякага асобнага жамойцкага этнаса, бо племя жамойтаў увайшло ў склад літоўскага этнаса ў часы Вялікага Княства Літоўскага[25]. Кальніс сцвярджае, што зараз жамойты з’яўляюцца толькі складовай этнаграфічнай групай літоўскага этнаса, прычым цяперашняя літоўская этнаграфічная група жамойтаў не зусім з’яўляецца прамой пераемніцай племені жамойтаў — гэта, на яго думку, зусім розныя супольнасці[25].
Сучасны беларускі гісторык Алег Дзярновіч лічыць, што Жамойць мела адрозную ад Літвы старажытную этнічную гісторыю. Ён сцвярджае, што жамойты спачатку былі ўсходнебалцкім племем, якое ўтварылася на ўсходняй тэрыторыі сучаснай Жамойці (у басейне ракі Швянтойі) на грунце насельніцтва культуры грунтовых могільнікаў (зямгалаў — усходнебалцкага племя, большая частка якога пазней увайшла ў склад латышскага этнаса). Дзярновіч падкрэслівае, што племя жамойтаў у сярэдзіне І тыс. н.э. не ўваходзіла ў арэал археалагічнай культуры ўсходнелітоўскіх курганоў, якую многія даследчыкі атаясамляюць з племем «літва» (альбо саюзам балцкіх плямён пад агульнай назвай «літва»)[10].
Беларускі гісторык Алесь Краўцэвіч таксама прытрымліваецца думкі, што жамойты былі асобным ад літвы балцкім племем (гэтак жа як і нальшчаны, дзевалтва, яцвягі)[27]. Краўцэвіч таксама падтрымлівае выказаную Язэпам Лёсікам думку, што толькі жамойты сталі асновай фарміравання сучаснага літоўскага этнасу, у адносінах да якога Краўцэвіч ужывае слова «летувісы», прыдуманае ў міжваенны час польскімі аўтарамі. У склад "летувісаў", паводле Краўцэвіча, увайшлі і балцкамоўныя жыхары Аўкштоты (паўночнай (балцкай) часткі хароніма «Літва»)[28].
Сучасны беларускі гісторык Вячаслаў Насевіч вылучае этнічны і палітычны змест тэрміна «Літва» і адзначае пэўную этнічную адметнасць жыхароў старажытнай Жамойці і старажытнай Літвы, што захоўвалася нават у пачатковы перыяд існавання ВКЛ. Пра гэта, на думку даследчыка, сведчаць выраз «літоўцы і жамойты» (Littoven und Sameiten), які ўжыты ў «Старэйшай рыфмаванай хроніцы» пры апісанні падзей 1250-х гг., а таксама ў рускіх летапісах (у паходзе на Рыгу ў 1286 г. удзельнічалі «Литва вся и Жемоть вся»; у паходзе Альгерда на Пераяслаў у 1373 г. удзельнічалі «Литва и Ляхи и Жемоть»).
Насевіч лічыць, што жамойты да стварэння ВКЛ былі асобным ад «літвы» вялікім балцкім племем («асобным этнасам»)[29], а, разважаючы, з якіх «зямель» у 1210—1220-х складалася «Літва ў шырокім сэнсе» (уласна Літва (Літва ў вузкім сэнсе), Жамойць, Дзеволтва і інш.), падкрэслівае, што ў такім сэнсе пад «Літвой» разумелася тэрыторыя з паўсамастойных «княстваў», на якія распаўсюджваўся часовы палітычны ўплыў дынастыі «старшых князёў» Літвы[30].
Саму старажытную Літву (г.зн. «Літву ў вузкім сэнсе») Насевіч, як і сучасны літоўскі гісторык Рымвідас Пятраўскас[31], лакалізуе на Віленшчыне (на памежжы сучасных Літоўскай Рэспублікі і Рэспублікі Беларусі — па абодва бакі ад сучаснай літоўска-беларускай дзяржаўнай мяжы)[32]. Насевіч лічыць, што зліццё жамойтаў і аўкштайтаў у адзін этнас адбылося пазней за XV ст., і аспрэчвае іх этнічнае адзінства да таго часу, не пагаджаючыся з меркаваннем большасці сучасных літоўскіх гісторыкаў[33].
↑Зинкявичюс, З. Откуда родом литовцы… С. 81, 99, 114; Зверуго, Я.Г. Верхнее Понеманье в IX—XIII вв... С. 28—29; Краўцэвіч, А. К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага… С. 26.
↑Зинкявичюс, З. Откуда родом литовцы… С. 92, 127; Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 372.
↑Традыцыйна лічыцца, што назва «Жамойць» паходзіць ад літоўскага слова «žema», што азначае «ніжняя». Акрамя таго, слова «Жамойць» нагадвае і з'яўляецца аднакарэнным літоўскаму слову «žemė», што па-літоўску азначае «зямля». Цікава, што слова «Zemgale» / «Земгалія» / «Земгала» (па-літоўску «Žiemgala/ «Žemgala») у перакладзе з латышскай мовы («zeme gali») азначае «канец зямлі», «акраіна зямлі».
↑Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 393.
↑Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 384.
↑Зинкявичюс, З. Откуда родом литовцы… С. 82, 127—128.
↑Зверуго, Я.Г. Верхнее Понеманье… С. 27—28; Зинкявичюс, З. Откуда родом литовцы… С. 129; Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 383, 389.
↑Зверуго, Я.Г. Верхнее Понеманье… С. 27—28; Куликаускене, Р. Погребения с конями у древних литовцев // Советская археология. Т. 17. — С. 213—214; Зинкявичюс, З. Откуда родом литовцы… С. 129; Финно-угры и балты в эпоху средневековья… С. 393.
↑Насевiч, В.Л. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага... С. 20.
Літаратура
Археология СССР. Т. 17. Финно-угры и балты в эпоху средневековья / Л.А. Голубева [и др.]; Отв. ред. тома В.В. Седов; Редкол.: Б.А. Рыбаков (гл. ред.) [и др.]. — М.: Наука, 1987. — 510 с.
Краўцэвіч, А. Міндаўг. Пачатак вялікага гаспадарства / А. Краўцэвіч. — Мінск : Мастацкая Літаратура, 2005. — 163 с. [1]
Краўцэвіч, А.К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. — Rzeszów, 2000. — 238 с.
Куликаускене, Р. Погребения с конями у древних литовцев // Советская археология. Т. 17. — 1953. — С. 210—222.
Ласкоў, І. Дагістарычныя блуканні: Літва і Жамойць//Літаратура і мастацтва — 14 мая 1993 г.
Лёсік, Я. «Літва-Беларусь» // Беларуская думка XX ст. Гісторыя, рэлігія, культура. Анталогія. — Варшава, 1998.
Медведев, А.М. К вопросу о взаимоотношении западных балтов и носителей культуры штрихованной керамики в І тысячелетии н. э. // Насельніцтва Беларусі і сумежных тэрыторый у эпоху жалеза. — Мн., 1992. — С. 81—83.
Таутавичус, А.З. Восточнолитовские курганы // Труды Прибалтийской объединенной комплексной экспедиции. Вопросы этнической истории народов Прибалтики. Под ред. Х. А. Моора и др. Том 1. М., 1959;
Ушинскас, В.А. Роль культуры штрихованной керамики в этногенезе балтов // Славяне: Этногенез и этническая история. Л., 1989. С. 62—67.
Kalnis, P. Žemaičiai XXa. — XXIa. pradžia / P. Kalnis. — Vilnius : Mintis, 2012. — 448 p.
Luchtanas, A. Rytų Lietuva I tūkst. pr. m. erą // Lietuvos archeologija. — 1992, t. 8, p. 56—85.
Editie uit 1909 Het Eiland der Pinguïns (Originele Franse titel: L'Île des Pingouins) is een satirische roman van Anatole France. Hij werd voor het eerst uitgebracht in 1908. Het boek bevat de geschiedenis van de pinguïns en is geschreven als een kritiek op de menselijke natuur. Daarnaast is het een satire op de Franse politieke geschiedenis, met inbegrip van de Dreyfus-affaire. Normen, waarden, omgangsvormen en wetten worden bespot binnen de context van het fictieve land Penguinia, waar d...
Тема цієї статті може не відповідати загальним критеріям значущості Вікіпедії. Будь ласка, допоможіть підтвердити значущість, додавши посилання на надійні вторинні джерела, які є незалежними для цієї теми. Якщо значущість залишиться непідтвердженою, стаття може бути об'
Research university in France Université Grenoble AlpesLatin: Universitas GratianopolitanaFormer nameUniversity of Grenoble(1339–1970), UPMF & UJF & Stendhal (1971–2015)MottoVeritas LiberabitMotto in EnglishTruth shall set you freeTypePublicEstablished1339; 684 years ago (1339)FounderHumbert II of ViennoisBudget€450 millionPresidentYassine Lakhnech[1]Academic staff3,000Administrative staff2,500Students60,000[2] (2020)LocationCities of Gren...
مايكل اوكيف معلومات شخصية الميلاد 24 أبريل 1955 (68 سنة) مونت فيرنون، نيويورك الجنسية الولايات المتحدة عضو في ساج أفترا، ونقابة ممثلي الشاشة الزوجة بوني_رايت_(مغنية) (1991–1999) المدرسة الأم جامعة نيويورككلية بينينغتون [لغات أخرى]الأكاديمية الأميركية ل
Sporting event delegationKuwait at the1984 Summer OlympicsIOC codeKUWNOCKuwait Olympic CommitteeWebsitewww.kuwaitolympic.net (in Arabic and English)in Los AngelesCompetitors23 in 5 sportsMedals Gold 0 Silver 0 Bronze 0 Total 0 Summer Olympics appearances (overview)196819721976198019841988199219962000200420082012201620202024Other related appearances Independent Olympic Athletes (2016) Kuwait competed at the 1984 Summer Olympics in Los Angeles, United States. 23 competitors, all men, ...
Ada usul agar artikel ini digabungkan ke Kabel komunikasi bawah laut. (Diskusikan) Diusulkan sejak Januari 2022. artikel ini perlu dirapikan agar memenuhi standar Wikipedia. Tidak ada alasan yang diberikan. Silakan kembangkan artikel ini semampu Anda. Merapikan artikel dapat dilakukan dengan wikifikasi atau membagi artikel ke paragraf-paragraf. Jika sudah dirapikan, silakan hapus templat ini. (Pelajari cara dan kapan saatnya untuk menghapus pesan templat ini) Kabel Komunikasi Selam (submarine...
احتل الاتحاد السوفييتي معظم أراضي دول البلطيق في هجوم البلطيق الذي نفّذه عام 1944 خلال الحرب العالمية الثانية.[1] استعاد الجيش الأحمر سيطرته على عواصم البلطيق الثلاث وطوّق قوات الفيرماخت والقوات اللاتفية المنسحبة في جيب كورلاند حيث صمدوا حتى استسلام ألمانيا النهائي في ...
Manx poet (1831–1908) Edward FaragherEdward Faragher outside his home in CregneashNative nameNed Beg Hom RuyBorn1831 (1831)Cregneash, Isle of ManDied5 June 1908(1908-06-05) (aged 76–77)Blackwell Colliery, near Alfreton, Derbyshire, EnglandOccupationFishermanNationalityManxPeriodVictorian, EdwardianGenrePoetry, folklore, memoirSubjectManx legends Edward Faragher (1831–1908), also known in Manx as Ned Beg Hom Ruy,[1] was a Manx language poet, folklorist and cultural guar...
Quarter of Freiburg im Breisgau, Germany This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: Waldsee Freiburg im Breisgau – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (February 2022) (Learn how and when to remove this template message) Freiburg im Breisgau - District Waldsee Waldsee is an eastern district ...
American film directed by Mark Mylod The MenuTheatrical release posterDirected byMark MylodScreenplay by Seth Reiss Will Tracy Story byWill TracyProduced by Adam McKay Betsy Koch Will Ferrell Starring Ralph Fiennes Anya Taylor-Joy Nicholas Hoult Hong Chau Janet McTeer Reed Birney Judith Light John Leguizamo CinematographyPeter DemingEdited byChristopher TellefsenMusic byColin StetsonProductioncompanies Hyperobject Industries Gary Sanchez Productions TSG Entertainment Distributed bySearchlight...
Pemilihan umum Majelis Legislatif Tamil Nadu 19911989199624 Juni 1991Seluruh 234 kursi di Majelis Legislatif Tamil NaduKandidat Partai pertama Partai kedua Ketua J. Jayalalithaa M. Karunanidhi Partai AIADMK Dravida Munnetra Kazhagam Aliansi Aliansi Kongres Front Nasional (India) Kursi ketua Bargur Harbour Kursi yang dimenangkan 225 7 Perubahan kursi 172 164 Suara rakyat 14,738,042 7,405,935 Persentase 59.79% 30.05% Peta persebaran suara Peta pemilihan 19...
Eliya Abuna, ca. 1920 Mar Eliya Abuna of Alqosh (1862–1955 in Kirkuk) was a bishop of the Assyrian Church of the East and Chaldean Catholic Church. Life Gewargis d'Beth Abuna came, as the last name says, from the house in which up to the first generation after unification of the Patriarchate of the plains with the Pope in Rome, the charge of Catholicos-Patriarch of the Chaldean Church based in Alqosh had been. He was educated at the Chaldean Catholic seminary in Mosul, and in 1887 or 1888 w...
American actor (born 1984) This biography of a living person needs additional citations for verification. Please help by adding reliable sources. Contentious material about living persons that is unsourced or poorly sourced must be removed immediately from the article and its talk page, especially if potentially libelous.Find sources: Quinton Aaron – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (November 2011) (Learn how and when to remove this template...
London fine dining restaurantThis article may be in need of reorganization to comply with Wikipedia's layout guidelines. Please help by editing the article to make improvements to the overall structure. (November 2023) (Learn how and when to remove this template message) The SquareThe Square in 2008Restaurant informationEstablished13 December 1991 (1991-12-13) (St James's)17 February 1997 (1997-02-17) (Mayfair)Closed31 January 2020 (2020-01-31)Prev...
برشلونةالتاريخ تأسس عام 29 نوفمبر 1899 (منذ 124 سنة)كـنادي برشلونة لكرة القدم البلد إسبانيا بعض التاريخ اللاعب الأكثر مشاركة ليونيل ميسي (778)[1] الهداف ليونيل ميسي (672) الألقاب والأوسمة المحلية الدوري الإسباني (26) كأس ملك إسبانيا (31) كأس السوبر الإسباني (14) كأس إيفا دوارتي (3) ...
Polish politician Jerzy MaternaMember of SejmIn office25 September 2005 – ? Personal detailsBorn25 March 1956 (1956-03-25) (age 67)NationalityPolishPolitical partyLaw and Justice Jerzy Marian Materna (born 25 March 1956 in Zielona Góra) is a Polish politician. He was elected to the Sejm on 25 September 2005, getting 5,371 votes in 8 Zielona Góra district as a candidate from the Law and Justice list. See also Members of Polish Sejm 2005-2007 External links Jerzy Materna ...
Selección de baloncesto de Países Bajos Datos generalesPaís Países BajosFederación FIBA EuropaRanking FIBA 49º al 11 de febrero de 2024Equipaciones Local Visitante Primer partido Países Bajos — Mejor(es) resultado(s) Sin datosPeor(es) resultado(s) Sin datosCopa Mundial de BaloncestoParticipaciones 1 (primera vez en 1979)Medallas -EurobasketParticipaciones 16 (primera vez en 1950)Medallas -[editar datos en Wikidata] La Selección femenina de baloncesto de los Países Bajos e...