Жак Дэрыда (фр.: Jacques Derrida; 15 ліпеня 1930, Алжыр — 9 кастрычніка 2004, Парыж, Францыя) — французскі філосаф. Буйнейшы прадстаўнік еўрапейскага постструктуралізму, заснавальнік дэканструкцыйнага руху.
Крытыкаваў метафізіку як аснову еўрапейскай культуры. Пераадоленне метафізікі Ж. Дэрыда звязваў з адшуканнем гістарычных вытокаў шляхам аналітычнага расчлянення (дэканструкцыі) фундаментальных паняццяў, якія складаюць аснову анталогіі. Увёў у навуковы ўжытак паняцце дэцэнтрацыя. Лічыў, што «няма нічога па-за тэкстам». Распрацаваная Ж. Дэрыда «граматалогія» (навука пра пісьмо) сцвярджае прымат пісьменнасці над словам (логасам), якое гучыць. Аўтар кнігі «Граматалогія» (1967) і інш.
Беларускія пераклады
- Акрамя імя: Эсэ / Жак Дэрыда. — Мн. : Бел. гуманітар. адукац.-культур. цэнтр, 1997. — 102, [1] с. — (Серыя «Універсітэцкая бібліятэка»).
Зноскі
Літаратура
- Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
| |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|