Ежы Жулаўскі (польск.: Jerzy Żuławski; 14 ліпеня 1874 — 9 жніўня 1915) — польскі пісьменнік, паэт і драматург, адзін з заснавальнікаў польскай навукова-фантастычнай літаратуры.
Біяграфія
Ежы Жулаўскі нарадзіўся ў Польшчы ў мястэчку Ліповец каля Жэшава. У дзяцінстве жыў у горадзе Ліманова, пачаў вучыцца ў гімназіі ў горадзе Бохня, скончыў вучобу ў гімназіі ў Кракаве.
У 1892 годзе паступіў у тэхнічны ўніверсітэт Цюрыха, а з 1895 па 1898 вучыўся на кафедры філасофіі ў Берне. Па заканчэнні навучання яму была прысвоена ступень доктара філасофіі. Пасля вяртання ў Польшчу выкладаў у школах Малапольскага ваяводства і Кракава. З 1910 шмат падарожнічаў, пакуль не пасяліўся ў Закапанэ. Там ён стаў добраахвотнікам у выратавальнай службе Татраў. З пачаткам Першай сусветнай вайны пайшоў добраахвотнікам на фронт. Быў рэдактарам часопіса «Да зброі». Памёр у шпіталі ў Дэмбіцы ад брушнога тыфу.
Драматургія
- Дыктатар (1903)
- Міртавы вянок (1903)
- Эрос і Псіха (Эрат і Псіхея) (1904)
- Ijola (1905)
- Gra.Tryptyk sceniczny (1906)
- Donna Aluica (1906)
- Кошт слёз (1909)
- Канец месяца (1911)
- Горад Сонца (1911)
Беларускія пераклады
Драму Жулаўскага «Эрос і Псіха» (польск.: Eros i Psyche) пераклаў на беларускую мову Янка Купала[3].
Зноскі
- ↑ а б Jerzy Żuławski // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Jerzy Żuławski // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Янка Купала. Збор твораў у 9 тамах. Том 9, кніга 1. — Мінск, «Мастацкая літаратура»; 2003
Спасылкі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|