Дэпартамент аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — служба Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Задачы
- суправаджэнне грузаў пры транспартаванні
- ахова маёмасці грамадзян і юрыдычных асоб
- ахова дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў замежных дзяржаў
- забеспячэнне бяспекі фізічных асоб
- сертыфікацыя ахоўнага абсталявання і падрыхтоўка дакументацыі для выдачы ліцэнзіяў на ажыццяўленне ахоўнай дзейнасці
Гісторыя
Служба аховы пры МУС была створана ў 1952 годзе на базе аддзела прамысловай міліцыі і ў адпаведнасці з Палажэннем, зацверджаным 30 лістапада 1920 года.
Да 1991 года служба аховы звалася ўпраўленнем пазаведамаснай аховы пры МУС.
Савет Міністраў БССР Пастановай ад 24 ліпеня 1991 года № 286 падтрымаў прапанову Міністэрства ўнутраных спраў БССР аб арганізацыі дзейнасці аб'яднання «Ахова» пры міністэрстве.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2004 года № 268 на базе аб'яднання «Ахова» створаны Дэпартамент аховы Міністэрства ўнутраных спраў.
Склад
- міліцэйскія, ваенізаваныя, вартаўнічыя падраздзяленні;
- інжынерна-тэхнічны і абслуговы персанал;
- Мінскае гарадское ўпраўленне;
- 6 абласных упраўленняў;
- упраўленне па ахове дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў замежных дзяржаў;
- навучальны цэнтр;
- цэнтры па сертыфікацыі тэхнічных сродкаў ахоўна-пажарнай сігналізацыі, баявой падрыхтоўцы.
Начальнікі
Спасылкі