Дэмакратычная партыя сацыялістаў Чарнагорыі (сербск.: Демократска партија социјалиста Црне Горе) ці ДПС — вядучая палітычная сіла ў Чарнагорыі, прадстаўленая прэзідэнтам Філіпам Вуянавічам і прэм’ер-міністрам Міла Джуканавічам.
Гісторыя
ДПС — прамы спадчыннік Саюза камуністаў Чарнагорыі, а цяперашняя назва партыя атрымала ў ліпені 1991 года на Першым з’ездзе.
Кіраўніцтва
Узначальвае партыю прэм'ер-міністр Чарнагорыі Міла Джуканавіч.
Удзел у выбарах
Партыя шмат разоў была прадстаўлена ў скупшчыне, дзе мела большасць мандатаў.
Зноскі
Спасылкі