13 снежня 2006 года скасаваны хутар Вальцінаўшчына[3]. 26 кастрычніка 2007 года скасавана вёска Рагалёва[4]. 29 красавіка 2008 года скасавана вёска Гараўкі 1[5]. 24 чэрвеня 2011 года скасаваны вёска Безназванае і хутар Більдзюгі[6]. 20 сакавіка 2013 года скасаваны хутар Целяшы[7]. Хутар Лепаўка скасаваны да 2008 года.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2141 чалавек[8], з іх 71,4 % — беларусы, 14,8 % — рускія, 11,0 % — палякі, 1,4 % — цыганы[9]; паводле перапісу 2019 года — 1532 чалавекі[10].