У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Дражня.
Дражня — жылы раён у Мінску, які знаходзіцца ў Партызанскім раёне.
Гісторыя
Назва раёна паходзіць ад вёскі Дражні, якая свае імя атрымала напэўна ад ракі Дражні (Слоўсці). Рака пачыналася з балотца паблізу вёскі, цякла на поўдзень і побач Падлосся ўпадала ў Свіслач. Вёска Дражня стала часткай Мінска у 1959 годзе, тады ж у горадзе з’явілася вуліца Дражня, а пазней два мікрараёны — Дражня-1 і Дражня-2.
Інфраструктура
На тэрыторыі Дражні размяшчаюцца некалькі заводаў: «Крыніца», Мінскі завод ігрыстых вінаў, Мінскі малочны завод №1, кандытарская фабрыка «Слодыч». Таксама ў Дражні ёсць 2 сярэднія школы, 3 прафесійна-тэхнічныя каледжы і Мінскі дзяржаўны энергетычны каледж.
У жылым раёне знаходзіцца Цэнтральная Мытня.
Вуліцы
У раёне ёсць 9 вуліц:
- Вуліца Ваўпшасава - галоўная вуліца
- Вуліца Солтыса
- Вуліца Таёжная
- Вуліца Дражня
- Вуліца Пераходная
- Вуліца Радыяльная
- Вуліца Халмагорская
- Вуліца Ключавая
- Вуліца Нахіленая
Гл.таксама
Зноскі