Дом Міласэрнасці — шматфункцыйны сацыяльны аб’ект у горадзе Мінску. Пры доме знаходзіцца дамавая царква ў імя святога праведнага Іова Шматпакутнага. Знаходзіцца на Старабарысаўскім тракце.
Гісторыя
26 чэрвеня 1993 года быў усталяваны закладны камень будучага будавання, а 19 траўня 2002 года адбылося асвячэнне Дом Міласэрнасці патрыярхам Алексіем II[1].
Увесь комплекс у плане вырашаны ў форме крыжа.
Царква
Пабудавана ў пачатку 20 ст. пры Доме міласэрднасці. Дамавая царква прызначана для абяздоленных людзей: старых, дзяцей-сірот і інвалідаў.
Храм з’яўляецца завяршальным элементам манументальнай Т-падобнай у плане кампазіцыі Дома міласэрднасці, выступае па цэнтры працяглага тыльнага фасада будынка. Кампактны прамавугольны ў плане аб’ём з акруглым галоўным фасадам, над якім узвышаецца цыбулепадобны купал. У архітэктуры будынка выкарыстаны стылізаваныя формы старажытнарускага царкоўнага дойлідства[2].
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!