Выхаванец мазырскай «Славіі», пачынаў кар’еру ў гэтым клубе, адкуль у 2005 годзе перабраўся ў мінскі МТЗ-РІПА. Спачатку гуляў за дубль, пасля аддаваўся ў арэнды. У 2009 годзе вярнуўся ў Мінск, правёў за МТЗ-РІПА 4 матчы ў чэмпіянаце і 2 матчы ў Лізе Еўропы. У 2010 годзе зноў выступаў за «Славію» (у сезонах 2008 і 2010 прызнаваўся найлепшым іграком мазырскага клуба).
У 2011 годзе гуляў за «Гарадзею», а сезон 2012 правёў у арэндзе ў светлагорскім «Хіміку». На наступны год стаў іграком «Хіміка» на рэгулярнай аснове.
У сезоне 2014 вярнуўся ў склад «Славіі». Дапамог клубу па выніках сезона 2014 вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2015 выступаў за дубль мазыран, у асноўным складзе з’явіўся толькі адзін раз (16 ліпеня ў кубкавым матчы супраць «Баранавічаў»). У жніўні 2015 года зноў стаў іграком светлагорскага «Хіміка»[1], але ў сезоне 2015 ні разу не з’явіўся на полі ў яго складзе.
У 2016 годзе выступаў у Другой лізе за мазырскі «Мантажнік», у 2021 годзе пачаў выступаць у Другой лізе за МНПЗ.