Сэр Джэймс Аляксандр Мірліс (англ.: Sir James Alexander Mirrlees; нар. 5 ліпеня 1936 г., Мінігэф, Шатландыя) — шатландскі эканаміст. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1996) "за даследаванні ў галіне інфармацыйнай асіметрыі".
Біяграфія
Вучыўся ў Эдынбургскім універсітэце і ў Кембрыджы (тут атрымаў доктарскую ступень). Выкладаў у Кембрыджскім і Оксфардскім універсітэтах.
Прэзідэнт Эканаметрычнага таварыства (1982). Прэзідэнт Міжнароднага атлантычнага эканамічнага таварыства (1988-1989).
Навуковыя працы
- "Тэорыя маральнай рызыкі і неназіральныя паводзіны" (The Theory of Moral Hazard and Unobservable Behavior, 1975).
Зноскі
Спасылкі