Джота дзі Бандонэ, Джота (італ.: Giotto di Bondone; 1266 або 1267, Коле-ды-Веспіньяна(?), Італія — 8 студзеня1337) — італьянскі жывапісец, прадстаўнік Протарэнесансу.
Біяграфія
Нарадзіўся каля 1267 года меркавана недалёка ад мястэчка Вік’ё, размешчанага на ўсход ад Фларэнцыі, у вёсцы Кале ды Веспіньяна. Ёсць і іншыя здагадкі аб даце нараджэння Джота аж да 1275 года. Вазары сцвярджаў, што Джота нарадзіўся ў 1276 годзе. Але найбольш верагодна, што мастак памёр у 1337 (паводле Антоніа Пучы(англ.) (бел.) ва ўзросце сямідзесяці гадоў. Бацька будучага мастака насіў імя Бандоне (пам. 1311/1313) і быў селянінам. Пазней Джота набыў у Веспіньяна землі і дамы. Па іншай версіі Джота нарадзіўся ў Фларэнцыі, у прыходзе царквы Санта-Марыя-Навэла(руск.) (бел., у квартале Святога Панкрата. Неаднаразова ў фларэнційскіх дакументах мастак згадваецца як del popolo di Santa Maria Novella. Яго ж бацька, па гэтай версіі, быў кавалём. Імя Джота, магчыма, скарачэнне ад Анджыялота альбо Амбраджота.
Па словах жа Вазары, Чымабуэ і Джота разам працавалі над фрэскавымі роспісамі ў царкве Сан-Франчэска(руск.) (бел., у Асізі, і другі перасягнуў першага.
У адным з дакументаў 1301 года Джота названы ўладальнікам дома ў Фларэнцыі. Да гэтага часу Джота ужо ўступіў у шлюб. Імя жонкі — Чыута ды Лапа дэль Пела. У іх было восем дзяцей, адзін з сыноў стаў жывапісцам.
Творчасць
3 імем Джота звязаны паварот у развіцці італьянскага жывапісу, яго разрыў з сярэдневяковымі канонамі і традыцыямі італа-візантыйскага мастацтва XIII ст. Знаёмства з познаантычным жывапісам і творамі П’етра Каваліні вызначыла далейшае развіццё творчасці Джота.
У 1304-06 г. ён стварыў вядомыя размалёўкі капэлы дэль Арэна (Скравеньі) у Падуі. Размешчаныя на сценах капэлы ў тры ярусы размалёўкі перадаюць гісторыю жыцця Марыі і Хрыста ў выглядзе шэрагу драматычных эпізодаў. Захаванне ў кожнай кампазіцыі адзінства часу і месца, энергічная пабудова аб'ёмаў і прасторы, прастата сітуацый і пластычная выразнасць жэстаў, светлы, святочны каларыт робяць размалёўкі ввдатным творам протарэнесансавага жывапісу Італіі.
Капліца дэль Арэна ўяўляе сабой прамавугольнае ў плане памяшканне, перакрытае цыліндрычным скляпеннем, яе гладкія сцены пазбаўлены архітэктурных чляненняў. Джота звяртаецца да абрамлення кампазіцый арнаментаванымі бардзюрамі, што надае ім выгляд старонак вялікай кнігі з мініяцюрамі. Суадносныя, але незалежныя адзін ад аднаго сюжэты пакрываюць усе сцены будынка.
Цыкл пачынаецца з «Выгнання Іакіма з храма(польск.) (бел.» — падзеі, звязанай з нараджэннем Марыі. Затым паказаны эпізоды з жыцця Багародзіцы і Хрыста. Завяршаецца цыкл «Сашэсцем Святога Духа(польск.) (бел.», што сімвалізуе ролю царквы ў распаўсюджанні Свяшчэннага Пісання. Над уваходам размешчана фрэска «Страшны суд(польск.) (бел.», на супрацьлеглым баку — «Дабравешчанне(польск.) (бел.». На сценах з правага і левага бакоў выявы ідуць у тры ярусы. Евангельскія сюжэты трактуюцца ў іх як рэальныя падзеі, увасабляючы сапраўдныя пачуцці людзей. Сакральнае адыходзіць на другі план, бо перад мастаком стаіць задача паказаць звычайнае жыццё ва ўсім багацці яго праяўленняў: дабрыня і спагада, высакародства і пакорлівасць, смутак і адчай, пакуты, гнеў, здрада.
Вылучаюцца фрэскі «Вяртанне Іакіма да пастухоў(польск.) (бел.», «Уцёкі ў Егіпет», «Сустрэча Марыі і Лізаветы(польск.) (бел.», «Уваскрашэнне Лазара(польск.) (бел.», «Бічаванне Хрыста(польск.) (бел.». У рухах, дзеяннях, выразах твару герояў няма і намёку на містычнасць, цуд, ірацыянальнасць, яны страчваюць гістарычную манументальнасць, што пацвярджае адыход мастака ад традыцый сярэдневякоўя. I хаця фігуры ў сцэнах падаюцца на пярэднім плане, а ўсе падзеі адбываюцца быццам бы на вачах гледача, Джота, безумоўна, аперыруе ўжо новымі, рэнесанснымі паняццямі і катэгорыямі. У гэтым сэнсе паказальныя кампазіцыі «Аплакванне Хрыста(польск.) (бел.» і «Пацалунак Іуды(руск.) (бел.». Супрацьпастаўляючы высакародны і ўзвышаны профіль Хрыста з брыдкім, нават агідным профілем Іуды, мастак дабіваецца глыбіні перадачы ўнутранай псіхалагічнай напружанасці, якая стане здабыткам майстроў Адраджэння. У фрэсцы «Аплакванне Хрыста» фігура святога Іаана вылучаецца пластычнай завершанасцю. Галава і рукі святога проціпастаўляюцца аб'ёму цела. Спадаючыя складкі плашча падкрэсліваюць, але не паўтараюць жэст адчаю шырока раскінутых і адведзеных назад рук. Настрой жалю і пакорлівасці знаходзіць вышэйшае ўвасабленне ў звернутым да Хрыста твары, у напружаным позірку святога.
Нараджэнне Маці Боскай
Уцёкі ў Егіпет
Пацалунак Іуды
У пачатку XIV стагоддзя Джота дзі Бандоне выканаў размалёўкі(італ.) (бел. ў царкве Бадзія (1300-02, Фларэнцыя), а таксама некалькі алтарных абразоў, сярод якіх найбольш вядомы «Мадонна Аньісанці(польск.) (бел.» (1310-20, Фларэнцыя). У размалёўках капэл Перуцы (каля 1320) і Бардзі(руск.) (бел. (1320-25) у фларэнційскай царкве Санта-Крочэ дасягнуў арганічнай сувязі з архітэктурай, стрыманасці каларыту і манументальнасці вобразаў.
Тут Джота дэманструе новы ўзровень майстэрства. У роспісах расказваецца аб святым Францыску (капліца Бардзі), Іаане Хрысціцелю і Іаане Евангелісту (капліца Перуцы). Нават няўдалыя абнаўленні і рэстаўрацыі (асабліва ў XIX ст.) не скажаюць яснасці і гарманічнасці вобразаў, пластычнай дасканаласці выяў. У адрозненне ад падуанскага цыкла ў выявах капліцы Перуцы архітэктурная пластыка адыгрывае дамінуючую ролю. Яна ўтварае вялікія прасторы вакол фігур або парознаму асветленыя фоны. Каларыт фрэсак мяккі, а размешчаныя на плоскасці групы фігур акрэслены свабоднай гульнёй святлоценявых пераходаў. Сцэны з паданняў аб святым Францыску ў капліцы Бардзі атрымалі велічную і спакойную трактоўку. Архітэктура адступае на другі план, пераўтвараючыся ў фон, абрамленне прасторы, у якой існуюць чалавечыя пачуцці.
Фрагмент роспісу капэлы Бардзі
Фрагмент роспісу капэлы Перуцы
Інтэлектуальны характар пошукаў Джота тлумачыцца яго цікавасцю да іншых мастацтваў. Гэта заклала асновы фундаментальнага для эпохі Адраджэння паняцця ўніверсальнасці. Майстар працаваў не толькі як жывапісец, але і як архітэктар, скульптар. Па яго праекце была пабудавана кампаніла (званіца) фларэнційскага сабора Санта-Марыя дэль Ф'ёрэ (будаўніцтвава пачата ў 1334). Аднак дасягненні Джота ў жывапісе пераўзыходзяць астатнія.