Густаў ван дэ Вэстэйнэ (нідэрл.: Gustave Van de Woestijne; 2 жніўня 1881 — 21 красавіка 1947) — бельгійскі мастак-экспрэсіяніст.
Ён належаў да «Латэмскай групы», групы мастакоў, якія працавалі ў вёсцы Сінт-Мартэнс-Латэм на беразе Лее, недалёка ад Гента. Брат фламандскага паэта Карэла ван дэ Вустэйнэ. Цэнтральнай тэмай яго творчасці былі выявы, часам на мяжы карыкатуры, звычайных людзей і іх слабасцяў. Пазней ён пачаў маляваць пераважна рэлігійныя сюжэты ў экспрэсійнісцкай манеры. Пахаваны на могілках Кампа-Санта.
Зноскі