Возера Гравель (фр.: Lac de Gravelle) — найменшае з 4 азёр Венсенскага лесу. Аб'ём возера складае 28000 м³, плошча люстэрка - ≈ 0,01 км². Знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы Венсенскага лесу, прыкладна ў 50 метрах на поўдзень ад Венсенскага іпадрома (фр.) (бел.. Як і тры іншыя возера парку (Мінім, Сен-Мандэ і Даменіль), Гравель з'яўляецца часткай гідрасістэмы Венсенскага лесу. Возера Гравель размешчана вышэй за астатнія азёры парка, таму менавіта праз яго ажыццяўляецца забеспячэнне азёр парка водамі Сены. З астатнімі азёрамі парка Гравель злучаецца пры дапамозе двух невялікіх каналаў; з Сен-Мандэ і Даменіль каналам, званым «Ручай Гравель» (фр.: Ruisseau de Gravelle),[1] а з Мінім — каналам, які называецца «Рака Жуэнвіль» (фр.: Rivière de Joinville).[2]
Возера было выкапана ў 1860-ых гадах, падчас пераўтварэння Венсенскага леса ў парк, пад кіраўніцтвам інжынера Жана-Шарля Альфана (фр.) (бел.. З 1866 года па 1974 год возера Гравель было злучана праз помпавую станцыю Сен-Мор-дэ-Фасэ з Марнай[3], але пасля адкрыцця аўтастрады А4 (фр.) (бел., якая праходзіць крыху паўднёвей, нагнятанне вод у возера ідзе з Сены, праз помпавую станцыю размешчаную каля Аўстэрліцкага моста (фр.) (бел..[4].
Глядзіце таксама
Зноскі