У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Смірноў.
Генадзь Васілевіч Смірно́ў (нар. 18 кастрычніка 1948) — вучоны, фізік, доктар тэхнічных навук (2000).
Біяграфія
Нарадзіўся ў Віцебску. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1972 годзе і працуе ў Інстытуце парашковай металургіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 1993 года загадчык лабараторыі, галоўны навуковы супрацоўнік Навукова-даследчага інстытута імпульсных працэсаў з доследнай вытворчасцю Інстытута парашковай металургіі.
Навуковая дзейнасць
Аўтар навуковых прац па механіцы дэфармаванага цвёрдага цела, ударна-хвалевых працэсах узаемадзеяння металічных целаў, метадах зваркі выбухам слаістых кампазіцыйных матэрыялаў. Сярод апублікаванага:
- Высокоскоростная деформация металлов. / В. И. Беляев, В. Н. Ковалевский, Г. В. Смирнов, В. А. Чекан. Под общ. ред. д. т. н., проф. В. И. Беляева. — Мн.: Наука и техника, 1976. — 223 с.
- Эффекты динамической кумуляции / Г. В. Смирнов — Мн.: НИИ ИП с ОП, 1999.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі