Гедэон Раецкі (Дунін-Раецкі) (? — 1654) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, дорпацкі падкаморы, парнаўскі кашталян з 1631, у снежні 1634 году названы кашталянам менскім, менскі ваявода з 1649, румбарскі староста.
З роду Раецкіх герба «Лебедзь», сын троцкага войскага Бальцара.
Удзельнічаў у вайсковых экспедыцыях гетмана Яна Караля Хадкевіча; у 1625 годзе, калі шведскі кароль Густаў II Адольф уварваўся у ВКЛ, быў абраны камандзірам вількамірскай шляхты, разам з якой разбіў шведскі атрад у 100 коней пад Чадошкамі (pod Czadoscami); ў 1633 годзе сваім коштам выставіў харугву і прыбыў пад Смаленск дзеля дапамогі каралю Уладзіславу, ад якога атрымаў потым ва ўзнагароду шэраг дзяржаўных пасад.
Меў чатырох сыноў: румбарскага старосту Уладзіслава, лідскага маршалка Тэафіла, Жыгімонта і Гедэона; і трох дачок:
- Святаславу[d], якая была замужам чатыры разы: за берасцейскім падкаморым Вацлавам Ляшчынскім, потым за смаленскім ваяводам Адамам Саковічам, далей за падольскім генералам Мікалаем Патоцкім і, нарэшце, за харунжым надворным каронным Войцехам Пражмоўскім;
- Альжбету[d], тройчы ў шлюбе, першы раз з лідскім маршалкам Аляксандрам Халецкім, потым з падскарбіем літоўскім Гедэонам Міхалам Трызнам, і нарэшце за літоўскім падчашым Крыштафам Патоцкім;
- Марыяну[d], у шлюбе з слонімскім старостам Стэфанам Францкевічам-Радзімінскім.
Зноскі
Літаратура
- Niesiecki K. Herbarz Polski, wyd. J.N. Bobrowicz, Lipsk 1839—1846.
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|