У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Жарабцова.
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Андрэева.
Ганна Рыгораўна Жарабцова-Андрэева (28 верасня 1868, Гродна — 23 сакавіка 1944, Рыга) — камерная спявачка, прафесар Пецярбургскай і Латвійскай кансерваторый, вакальны педагог.
Біяграфія
Дэбют спявачкі адбыўся ў 1891 годзе, у рамках кансерваторскага канцэрта, арганізатарам якога выступіў Рымскі-Корсакаў.
У 1892 годзе скончыла Пецярбургскую кансерваторыю. Спявачка ўступіла ў шэрагі членаў Пецярбургскага Камернага грамадства, неаднаразова гастралявала па Германіі. Пасля смерці кампазітара Рымскага-Корсакава ў 1908 годзе цеснае сяброўства зблізіла яе з удавой Корсакава Надзеяй Мікалаеўнай Пургольц.
З 1903 года занялася выкладчыцкай дзейнасцю. У пачатку 1910 гадоў стала выкладчыкам Пецярбургскай кансерваторыі. Пасля эміграцыі ў Рыгу ў 1922 годзе занялася выкладчыцкай дзейнасцю ў Латвійскай кансерваторыі. Давала прыватныя ўрокі спеваў[1].
Зноскі